29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Dziennik Gazeta Prawna: Канфлікт Масквы і Менска стане шматгранным

18
Dziennik Gazeta Prawna: Канфлікт Масквы і Менска стане шматгранным

Расея ў новым 2017 годзе будзе яшчэ больш ціснуць на Беларусь.

Пра гэта піша аўтар польскага выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі (пераклад - charter97.org).

На ягоную думку, канфлікт дзвюх краін будзе тычыцца і газу, і нафты, і інтэграцыі, і памежнага кантролю.

«Расейска-беларускія энэргетычныя спрэчкі ўжо сталі шматгадовай традыцыяй. На гэты раз канфлікт тычыцца паставак нафты. Беларусь скардзіцца на скарачэння паставак і патрабуе павелічэння ставак за транзіт гэтай сыравіны на Захад. Расея ж дамагаецца, каб Менск аддаў спачатку запазычанасць за пастаўкі газу», — піша ён.

Для Беларусі пастаўкі расейскай нафты маюць вызначальнае значэнне, бо экспарт нафтапрадуктаў з нафтаперапрацоўчых заводаў у Мазыры і Наваполацку на Захад з'яўляецца адной з найбольш важных крыніц даходаў дзяржаўнага бюджэту. Паводле звестак Міжнароднага валютнага фонду, Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, у якой адбываецца падзенне ВУП. Без значнага павелічэння даходаў бюджэту Беларусь можа сутыкнуцца з праблемай абслугоўвання дзяржаўнай запазычанасці.

Акрамя энэргетычных спрэчак, прадоўжыў Патоцкі, нарастае напружанне і на мяжы. Хоць Беларусь і Расея з'яўляюцца сябрамі Мытнага саюза, расейцы ўзмацнілі кантроль на мяжы, забараніўшы пропуск грамадзян Еўразвязу.

«Усё гэта прывяло да таго, — падкрэслівае аўтар, — што Аляксандр Лукашэнка байкатаваў двайны саміт Еўразійскага эканамічнага саюза і Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы, які 26 снежня адбыўся ў Санкт-Пецярбургу».

Расея чакае ад Беларусі падтрымкі сваёй палітыкі ў дачыненні да Украіны, саступак у эканамічнай сферы (напрыклад, продажу НПЗ і іншых прадпрыемстваў), згоды на размяшчэнне на сваёй тэрыторыі расейскай вайсковай базы.

Выданне прыводзіць вытрымкі з артыкула charter97.org «У Расеі прынятае рашэнне аб адхіленні Лукашэнкі ад улады» і цытуюцца словы каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Дзмітрыя Бандарэнкі аб тым, што Лукашэнка адмовіўся ад паездкі на саміт Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) праз боязь перавароту ў Менску:

«Дыктатар здзяйсняе хаатычныя, неадэкватныя дзеянні, і магчымасць ўвядзення надзвычайнага становішча, на мой погляд, вельмі вялікая».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках