20 красавiка 2024, Субота, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: Кіраўніцтва краіны «праела» 150 мільярдаў

16
Леанід Злотнікаў: Кіраўніцтва краіны «праела» 150 мільярдаў

Эканамічныя паказчыкі сведчаць, што ў чоўне беларускай «стабільнасці» вялізная дзірка.

Нас чакае цяжкі год, анансаваў сёлета Лукашэнка. Імаверна, ён ведаў, што гаворка ідзе ў тым ліку аб велізарных сумах крэдытаў, якія Беларусь павінна аддаць замежным крэдыторам. Эканамічныя паказчыкі сведчаць, што ў чоўне беларускай «стабільнасці» вялізная дзірка, паведамляе belsat.eu.

«Губляецца канкурэнтаздольнасць беларускай эканомікі. Асабліва гэта заўважна з экспарту. І галоўнае тут нават не падзенне аб'ёмаў замежнага гандлю - экспарт і імпарт упалі на траціну за два гады. Беларускія тавары губляюць канкурэнтаздольнасць на замежных рынках. Расце імпартаёмістасць нашай прамысловасці - 63% у 2016-м. Усё гэта прывядзе да недахопу валюты, каб падтрымліваць вытворчасць і ўзровень заробкаў», - канстатуе эканаміст Леанід Злотнікаў.

Калі не будзе замежнай падтрымкі, то даходы насельніцтва могуць знізіцца на 15% цягам 2017 года, адзначыў экспэрт.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках