24 красавiка 2024, Серада, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве прайшлі пікеты ў падтрымку Ільдара Дадзіна

1
У Маскве прайшлі пікеты ў падтрымку Ільдара Дадзіна
Фота: @OvdInfo

Актывісты патрабавалі адказу на адно пытанне: куды знік палітвязень?

У сераду за адзіночныя пікеты ў падтрымку зніклага расейскага актывіста Ільдара Дадзіна былі затрыманыя шэсць чалавек, паведамляе currenttime.tv.

Чацвёра чалавек былі затрыманыя за адзіночныя пікеты на Жытняй вуліцы ў Маскве, дзе знаходзяцца будынкі Федэральнай службы выканання пакаранняў і Міністэрства юстыцыі. Гэта Павел Кузняцоў, Міхаіл Лашкевіч, Леанід Дуброва і Таццяна Тарвід.

Раней там жа былі затрыманы Алена Захарава і Марыя Рабікава. Усе шасцёра цяпер дастаўленыя ў АУС «Якіманка». Паводле звестак АУС-інфо, на іх складаюць пратаколы аб парушэнні парадку правядзення публічных мерапрыемстваў (ч.5 арт.20.2 КаАП).

Паводле звестак агенцтва, заявы на актывістаў пішуць правакатары з пракрамлёўскага руху SERB. Як піша ў Facebook Павел Кузняцоў, менавіта на патрабаванні прадстаўнікоў руху паліцыя і стала затрымліваць пікетчыкаў: тыя скардзіліся, што актывісты, якія выступаюць у падтрымку Дадзіна, нібыта парушаюць закон аб мітынгах.

Акцыя ў падтрымку зняволенага пачалася ў аўторак. Праваабаронцы і журналісты патрабуюць распавесці, дзе знаходзіцца Дадзін, якога больш за месяц назад этапавалі з калоніі ў Карэліі пасля паведамленняў аб катаваннях і здзеках. З тых часоў ягонае месцазнаходжанне невядомае.

Ні адвакат зняволенага, ні ягоныя родныя ўжо месяц не ведаюць, дзе ён знаходзіцца. Між тым хештэг # ГдеИльдарДадин ужо другі дзень у прыярытэтах твітэра.

У канцы 2015 года суд прыгаварыў Дадзіна да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму. Потым тэрмін знізілі да двух з паловай гадоў, якія ён адбываў у калоніі №7 у Сегежы (Карэлія).

У лістападзе Дадзін распавёў аб катаваннях, якія ўжываліся ў калоніі ў дачыненні да яго і іншых зняволеных.

Пасля ўмяшання ўпаўнаважанага ў правах чалавека ў РФ Таццяны Маскальковай актывіста этапавалі ў іншую выпраўленчую ўстанову. Гэта здарылася 5 снежня.

«З Кірава патэлефанавалі вязні і сказалі, што ў Кіраве ён прабыў некалькі дзён, пасля чаго яго адправілі на ўсход. Куды - ніхто не ведаў. І потым была інфармацыя, што яго нават перавялі на Алтай. Якім чынам маглі Ільдара везці на Алтай з Кірава праз Чэлябінск, Перм? У Чэлябінску, Пермі таксама яго шукалі праваабаронцы - нідзе яго не знайшлі. Ну, гэта значыць, проста людзі ідуць, ва ўсе калоніі пачынаюць хадзіць, але нідзе яго не знаходзяць. Я не ведаю, чым гэта растлумачыць», - распавяла журналістам жонка Ільдара Дадзіна Анастасія Зотава.

3 студзеня запыт у ФСВП пра месцазнаходжанне Дадзіна адправіў дэпутат заканадаўчага сходу Пецярбурга Барыс Вішнеўскі. На яго, пакуль таксама няма адказу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках