18 красавiка 2024, Чацвер, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Судаленка: Уладам Беларусі давядзецца адказаць перад ААН

13
Леанід Судаленка: Уладам Беларусі давядзецца адказаць перад ААН
Леанід Судаленка
ФОТА: «Радыё Свабода»

Гомельскі праваабаронца ў першы працоўны дзень года атрымаў адразу чатыры запыты ад Камітэта ААН правоў чалавека.

У першы працоўны дзень 2017 года гомельскаму праваабаронцу Леаніду Судаленку паштальён прынёс адразу чатыры паведамленні з Камітэту ААН правоў чалавека аб рэгістрацыі новых скаргаў.

Акрамя ўсяго іншага, уладам давядзецца растлумачыць пакаранне штрафам Алены Луцковіч. Пра яе справе праваабаронца нагадаў у каментары «Радыё Рацыя»:

- Яна з пасёлка Акцябрскі Гомельскай вобласці. Гэта тая дзяўчына, якая пасля прэзідэнцкіх «выбараў» 2015 года выйшла на галоўную плошчу райцэнтра з плакатам «Я маю довады таго, што прэзідэнцкія «выбары» былі сфальсіфікаваныя». Паводле гэтага эпізоду раённы суд прысудзіў ёй значны штраф. Яна з маёй дапамогай звярнулася ў камітэт ААН - гэта было 1-га чэрвеня. Цяпер мы атрымалі паведамленне, што яе скарга зарэгістраваная і таксама накіраваная беларускаму ўраду для адказу і каментароў.

Камітэт ААН таксама прыняў да разгляду скаргу актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі з Гомеля Эдуарда Нелюбовіча, які аспрэчвае адразу чатыры забароны на правядзенне мірных сходаў у 2015 годзе, а таксама Галіны Бяловай, якой разам з іншымі праваабаронцамі гомельскія чыноўнікі забаранілі акцыю ў Дзень правоў чалавека 10 снежня 2014 года.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках