23 красавiка 2024, aўторак, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвінавачаны паводле справы аб карупцыі на Ашмянскай мытні збег ва Украіну

8
Абвінавачаны паводле справы аб карупцыі на Ашмянскай мытні збег ва Украіну

Генеральная пракуратура Беларусі накіравала ва Украіну запыт аб выдачы ўцекача.

Каб пазбегнуць крымінальнага пакарання, былы інспектар аператыўнага аддзела пункта пропуску «Каменны Лог» Ашмянскай мытні Дзмітрый Леканец кінуўся на ўцёкі, але быў затрыманы на тэрыторыі Украіны.

Генеральная пракуратура Беларусі накіравала ва Украіну запыт аб ягонай выдачы, піша БелаПАН. Аднак ніякага адказу ад украінскай стараны з нагоды гэтага запыту пакуль не паступала.

Былы інспектар аператыўнага аддзела пункта пропуску «Каменны Лог» Ашмянскай мытні затрыманы ва Украіне 1 кастрычніка мінулага года на просьбу беларускай стараны.

Леканец з'яўляецца фігурантам вялікай крымінальнай справы аб карупцыі на Ашмянскай мытні. На лаве падсудных на працэсах у чатырох судах у Менску цяпер знаходзяцца амаль 50 фігурантаў справы.

Паводле звестак журналістаў, затрыманаму ва Украіне Леканцу ставіцца ў віну атрыманне хабараў і злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках