28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: Уладам пара перастаць спісваць свае праблемы на сусветны крызіс

12
Станіслаў Багданкевіч: Уладам пара перастаць спісваць свае праблемы на сусветны крызіс
СТАНІСЛАЎ БАГДАНКЕВIЧ

Да падзення ўзроўню жыцця беларусаў прывялі нязменнасць улады і адсутнасць вяршэнства права і закона.

Экс-старшыня ўправы Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч заявіў 4 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Менску, што сітуацыя ў эканоміцы Беларусі «надзвычай дрэнная», піша БелаПАН.

«Стагнацыя, рэцэсія, падзенне ўзроўню жыцця выкліканыя ўнутранымі прычынамі. Спасылкі на міжнародны крызіс нічога не вартыя», - заявіў экспэрт.

Паводле ягоных слоў, сусветная эканоміка расце ў сярэднім на 3% штогод: "Палякі ў плюсе з моманту аднаўлення незалежнасці, хоць у пачатку свабоднага развіцця краіны мы былі на іх узроўні, а можа быць, і крыху вышэй».

Экс-кіраўнік Нацбанка мяркуе, што да жабрацтва насельніцтва прыводзіць «нязменнасць улады, адсутнасць канкурэнцыі, вяршэнства права і закона».

«Ізноў вырасла замежная запазычанасць - на 12%, хоць быццам і асаблівых крэдытаў не бралі. Зноў ідзе выкарыстанне замежных рэсурсаў на спажыванне», - мяркуе экспэрт.

Багданкевіч думае, што ў Беларусі дастаткова талентаў у кожнай галіне, каб паспяхова правесці рэформы. Аднак іх напрацоўкі не рэалізуюцца, а «сыходзяць у архівы, хоць маглі б стварыць падмурак беларускай эканомікі».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках