20 красавiка 2024, Субота, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад «не заўважыў» падаражанне БелАЭС на $200 мільёнаў

9
Урад «не заўважыў» падаражанне БелАЭС на $200 мільёнаў
ФОТА: FACEBOOK.COM

Улады перагледзелі вартасць Астравецкай АЭС, але сцвярджаюць, што гэта не падаражанне.

29 снежня 2016 года выйшла пастанова савета міністраў Беларусі №1101 "Аб зацвярджэнні праектнай дакументацыі на будаўніцтва атамнай электрастанцыі". Пастанова амаль цалкам дублюе такі ж дакумент, апублікаваны ў верасні 2013 года. Гаворка ідзе пра кошт розных аб'ектаў БелАЭС, якую будаваць у Астравецкім раёне.

Увага «Еўрарадыё» прывабіў пункт "Аб'екты атамнай электрастанцыі". У дакуменце 2013 года планавалася выдаткаваць 44 581 929,12 тысячы расейскіх рублёў. У канцы снежня 2016 кошт павялічыўся да 56 110 915,01 тысячы. Такім чынам, розніца склала цэлых 11 528 985,89 тысячы расейскіх рублёў. Калі пералічыць у даляры паводле курсу снежня 2016 года, выйдзе прыблізна 200 мільёнаў. Ніштавата.

У той жа час у савеце міністраў журналістаў пераконваюць, што агульная вартасць БелАЭС застаецца на тым жа ўзроўні - блізу дзесяці мільярдаў даляраў. Расце кошт у расейскіх рублях, а валюта ўсходняга суседа ў апошнія гады значна дэвальваваная.

"Як такога павелічэння вартасці самой АЭС не адбудзецца. Як і казалі раней - блізу дзесяці мільярдаў. Гэта не мяняецца. Проста адбылося ўдакладненне аб'ёмаў будаўніча-мантажных работ, кошту матэрыялаў, складу абсталявання і кошту абсталявання паводле конкурснай працэдуры... кошты не выраслі, іх дастасавалі да актуальных коштаў. Кошты былі, вобразна кажучы, у расейскіх рублях. Адбылася дэвальвацыя, гэта выклікала перагляд. Усё праз змену курсу", - паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках