25 красавiка 2024, Чацвер, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады не дамовіліся з РФ аб тарыфах на транзіт нафты

7
Беларускія ўлады не дамовіліся з РФ аб тарыфах на транзіт нафты
ФОТА З САЙТА IZVESTIACONTENT.RU

У сувязі з гэтым, беларуская старана зацвердзіць суму тарыфаў на транспартаванне нафты і ўвядзе іх з 1 лютага 2017 года.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі заявіла 5 студзеня, што не прыйшло да згоды з расейскай стараной аб суме тарыфаў на транзіт нафты.

«Упаўнаважаныя органы ў галіне тарыфнага рэгулявання Беларусі (Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю) і Расеі (Федэральная антыманапольная служба) таксама не прыйшлі да згоды аб суме індэксацыі тарыфаў», - паведамляе БелТА.

У міністэрстве заявілі, што ў адпаведнасці з методыкай змены тарыфаў на паслугі транспартавання нафты па тэрыторыі Беларусі дасягнута дамоўленасць аб суме індэксацыі тарыфаў паміж «Транснафтай» і ААТ «Полацктранснафта Дружба» на 11,76%. Аднак не дасягнутая дамоўленасць паміж «Транснафтай» і ААТ «Гомельтранснафта Дружба».

У адпаведнасці з методыкай, у выпадку адсутнасці дамоўленасці, беларуская старана зацвярджае суму тарыфаў на транспартаванне нафты з уводам іх у дзеянне з 1 лютага 2017 года.

У выніку Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі прыняло 30 снежня мінулага года пастанову, згодна з якой ранейшыя тарыфы на паслугі «Полацктранснафта Дружба» для транспартавання нафты павялічаныя на 11,76%, а на паслугі «Гомельтранснафты Дружба» - на 7,7%.

Гэтыя тарыфы дзейнічаюць да канца сакавіка, паведамляе РІА Новости.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках