28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр Шуневіч забяспечвае абмундзіраваннем жаўнераў «расейскага свету»

48
Міністр Шуневіч забяспечвае абмундзіраваннем жаўнераў «расейскага свету»
ІГАР ШУНЕВІЧ
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Акрамя уніформы, кіраўнік МУС перадаў адэптам «расейскага свету» ў Шчучыне макеты баявых аўтаматаў.

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч перадаў камплекты формы жаўнерам унутраных войскаў ды іншую спецамуніцыю ў якасці каляднага падарунка праваслаўнага вайскова-патрыятычнага клуба "Дружына" імя князя Аляксандра Неўскага.

На ўрачыстым уручэнні, што прайшло ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі ў Шчучыне, прысутнічалі старшыня Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Іван Сакалоўскі, старшыня Шчучынскага райвыканкама Сяргей Ложачнік ды іншыя афіцыйныя асобы, паведаміла мясцовая "раёнка" "Дзянніца".

Кожнаму малалетняму байцу клуба, у тым ліку дзяўчынкам, кіраўніком беларускага МУС таксама былі перададзеныя макеты баявых аўтаматаў. На гэта звяртае ўвагу блогер zholik.

Як паведамлялася раней, кіраўнікі і царкоўныя куратары "Дружыны" актыўна прапагандуюць у Беларусі "расейскі свет" і рэгулярна арганізуюць летнія лагеры, дзе пад патранажам праваслаўнай царквы навучаюць школьнікаў ручному бою і абыходжанню са зброяй, робячы з юных беларусаў "верных дзяцей Святой Расейскай Праваслаўнай Царквы".

Адным з кіраўнікоў і трэнерам-інструктарам "Дружыны" з'яўляецца начальнік аператыўна-дзяжурнай службы АУС Шчучынскага райвыканкама падпалкоўнік Павел Найда, згодна з пасадай мае бесперашкодны доступ у памяшканне дзяжурнай службы і зброевы пакой райаддзела міліцыі.

Духоўнікам клуба з'яўляецца праваслаўны іерэй Аляксандр Пасцерняк, настаяцель шчучынскіх храмаў Святога Арханёла Міхаіла і Богаз’яўлення, святар Шчучынскай акругі.

Характэрна, што жонка Пасцерняка Вольга з'яўляецца інспектаркай крымінальна-выканаўчай інспекцыі Шчучынскага РАУС. Да студзеня 2010 года яна была інспектаркай ІСН, забяспечваючы такім чынам значны прыток у клуб "цяжкіх" падлеткаў.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках