19 красавiка 2024, Пятніца, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты назвалі галоўны сакрэт ідэальнага стрававання

2
Экспэрты назвалі галоўны сакрэт ідэальнага стрававання

Незвычайныя ўласцівасці прадукту выявілі аўстралійскія даследчыкі.

Цынамон можа быць тым самым чароўным прадуктам, які дапаможа палепшыць страваванне. Да такой высновы прыйшлі экспэрты ў галіне здаровага харчавання з RMIT University ў Мельбурне, піша panno4ka.net.

Аўстралійскія даследчыкі вывучылі стрававальную сістэму свіней, выкарыстаўшы капсулы з сэнсарамі газу. Яны выявілі, што дадаванне цынамону ў рацыён жывёлін зніжае ўзровень вуглякіслага газу ў страўніку, што астуджвае цела. Свінні, якія ўжывалі ежу з цынамонам, прадэманстравалі істотнае ўмацаванне здароўя агулам. Калі гэтыя жывёліны прымалі ежу пры пакаёвай тэмпературы, то паказчыкі вуглякіслага газу ў страўніку вырасталі.

Цынамон зніжаў узровень газу за кошт памяншэння выдзялення страўнікавай кіслаты і пепсін з сценак страўніка, што дапамагала астуджваць гэты орган падчас стрававання.

Даследаванне таксама паказала, што ўжыванне цынамону абараняла сценкі страўніка і тонкага кішачніка, і хоць гэтыя доследы былі праведзены толькі на свіннях, аўтары мяркуюць, што аналагічныя вынікі будуць атрыманыя і сярод людзей. Агулам даведзена, што цынамон астуджвае страўнік, максімальна, на два градусы.

Не даводзіцца здзіўляцца папулярнасці гэтай спецыі сярод жыхароў гарачых краін, бо пасля ўжывання цынамону ў іх узнікае прыемнае адчуванне астуджвання, а агульнае самаадчуванне ўмацоўваецца.

Адзначым, што ў цынамону ёсць і мноства іншых ужо навукова даведзеных пераваг, бо гэтая спецыя валодае супрацьзапаленчым і антыаксідатыўным уздзеяннем - яна здольная змагацца з уздзеяннем свабодных радыкалаў у стрававальным тракце.

Усе гэтыя характарыстыкі робяць цынамон ідэальным кандыдатам для падтрымання нармальнай стрававальнай сістэмы ў стане стрэсу, выкліканых высокімі тэмпературамі. Пры гэтым у карыцы знойдзены мінімум пабочных эфектаў, уключаючы нязначную змену мікрафлоры кішачніка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках