16 красавiка 2024, aўторак, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскага актывіста не пусцілі ў Беларусь на загад з Масквы

8
Украінскага актывіста не пусцілі ў Беларусь на загад з Масквы

На просьбу расейскага боку адзін з лідараў украінскіх актывістаў выявіўся ў спісе неўязных.

Сяргей Замілюхін (на фота ў чорнай майцы) мяркуе, што Беларусь стала закладніцай пагаднення паміж Масквой і Менскам аб саюзнай дзяржаве, піша belsat.eu

Напярэдадні Новага года Сяргей Замілюхін ехаў з Кіева ў Гомель, да цешчы з цесцем, дзе яго чакала жонка і дачка. Пры перасячэнні мяжы высветлілася, што лідар нацыяналістаў знаходзіцца ў так званым «чорным спісе» неўязных. Кіраўнік памежнай змены патлумачыў Замілюхіну, што той папаў у яго на просьбу расейскага боку.

«У святле апошніх заяў прэзідэнта Беларусі аб нейтралітэце і наладжванні стасункаў з Украінай і Захадам, тое, што адбылося вечарам 30-га, было як снег на галаву», – каментуе Сяргей Замілюхін сваю няўдалую спробу ўехаць у Беларусь.

Нагадаем, што ў лістападзе 2015 года пачало дзейнічаць пагадненне аб узаемным прызнанні забароны на ўезд паміж Беларуссю і Расеяй. Шэраг экспэртаў мяркуе, што такая пастанова шкодзіць іміджу нашай краіны і ставіць пад пытанне яе самастойнасць у некаторых пытаннях.

Сяргей Замілюхін выступае за аб'яднанне ўсіх патрыётаў краіны, незалежна ад мовы, на якой яны гавораць.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках