18 красавiка 2024, Чацвер, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікая аварыя пад Пухавічамі: без цяпла і гарачай вады засталіся 35 шматкватэрных дамоў

7
Вялікая аварыя пад Пухавічамі: без цяпла і гарачай вады засталіся 35 шматкватэрных дамоў

Надзвычайнае здарэнне адбылося на Каляды з-за моцных маразоў.

На 6.00 7 студзеня без цеплазабеспячэння і гарачага водазабеспячэння з-за прарыву трубаправода цеплатрасы застаюцца жыхары 35 шматкватэрных жылых дамоў у паселішчы Праўдзінскі Пухавіцкага раёна.

Інфармацыя аб гэтым размешчаная на сайце Менскай абласной управы МНС.

Паведамленне пра прарыў трубаправода цеплатрасы дыяметрам 273 мм у паселішчы Праўдзінскі на вуліцы Цэнтральнай паступіла 6 студзеня а 16.22. Без цяпла і гарачай вады заставаліся 45 шматкватэрных жылых дамоў, інтэрнат, сярэдняя школа і дзіцячы сад, шпіталь.

Для рамонтна-аднаўленчых работ прыцягнуты 11 чалавек і 3 адзінкі тэхнікі. А 00.30 7 студзеня работы для замены пашкоджанага адцінка скончаныя, праводзіцца пуск цепланосьбіта ў сістэму і падвышэнне ціску ў сетцы. На 6.00 застаюцца без цеплазабеспячэння і гарачага водазабеспячэння 35 шматкватэрных жылых дамоў (1,4 тысяч чалавек).

На месцы аварыі працуе КНС раёна, падрыхтаваны месцы для часовага размяшчэння людзей, аўтатранспарт для дастаўкі, забеспячэнне харчаваннем. Акрамя таго, без цеплазабеспячэння праз прарыў трубаправода цеплатрасы застаецца адзін 10-кватэрны дом у вёсцы Пятроўшчына Маладзечанскага раёна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках