19 красавiка 2024, Пятніца, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валютныя рэзервы Кітая ўпалі да мінімальнай адзнакі з пачатку 2011 года

3
Валютныя рэзервы Кітая ўпалі да мінімальнай адзнакі з пачатку 2011 года

Валютныя рэзервы Кітая скараціліся на $3 трлн, што з'яўляецца самым нізкім паказчыкам з пачатку 2011 года.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на звесткі Цэнтрабанка Кітая.

Як адзначае агенцтва, скарачэнне валютных рэзерваў Кітая трывае шосты месяц запар, у той час як улады КНР спрабуюць падтрымаць юань напярэдадні інаўгурацыі абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Кітайскія валютныя рэзервы ўпалі на $41 млрд у параўнанні са снежнем — да $3.011 трлн. У лістападзе было зафіксавана падзенне на $69,05 млрд, паведамляе Reuters.

На думку эканамістаў, апытаных агенцтвам, валютныя рэзервы Кітая знізяцца да $320 млрд, пасля рэкорднага падзенне да $513 млрд у 2015 годзе.

Залаты рэзерв Кітая ўпаў да $67.878 млрд даляраў у снежні з адзнакі $69.785 млрд у лістападзе, адзначае Reuters.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках