25 красавiка 2024, Чацвер, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўропе ўсталяваліся анамальныя халады

11
У Еўропе ўсталяваліся анамальныя халады

Плыні халоднага паветра са Скандынавіі прывялі да анамальна нізкіх тэмператур ва ўсёй Еўропе.

Анамальныя халады ўсталяваліся ў першы тыдзень новага года ў Еўропе. Халадней за ўсё было ў гарах Лапландыі - на мяжы паміж Швэцыяй і Фінляндыяй. Там тэрмометр паказваў амаль 42 градусы марозу. Праўда, да рэкорднай адзнакі мінус 52,6 градуса яшчэ далёка. Гэты абсалютны рэкорд холаду быў зарэгістраваны ў гарах Лапландыі 2 лютага 1966 года, піша dw.com.

Халодная паветраная маса, якая прыйшла са Скандынавіі, агарнула як поўнач, так і поўдзень Еўропы. У некаторых рэгіёнах Польшчы тэмпература паветра зайшла далёка за мінус 20 градусаў. Праз моцнае пахаладанне ў краіне толькі за два дні сканалі дзесяць чалавек.

У Італіі да суботы, 7 студзеня, ахвярамі халадоў сталі сем чалавек, у асноўным, бяздомныя. Снежныя заносы спаралізавалі працу двух аэрапортаў. Дарогу для грузавікоў з харчаваннем у паўразбураны жнівеньскім землятрусам горад Аматрычэ ў цэнтральнай частцы краіны пракладалі праз гурбы надзвычайныя службы.

У Нямеччыне ў горных раёнах Баварыі тэмпература дасягала 26,9 градуса. Галалёд скаваў рух на многіх аўтамагістралях краіны. У шэрагу рэгіёнаў улады звярнуліся да насельніцтва з просьбай не выкарыстоўваць аўтамабілі.

Маскоўскі рэкорд

На Турцыю і балканскія краіны абрынуліся снежныя буры. У Стамбуле выпала да 40 сантыметраў снегу, а ў некаторых рэгіёнах гурбы дасягаюць метровай вышыні. Суправаджаюцца завеі небывалымі для гэтых месцаў маразамі.

Балгарскія ўлады паведамілі пра гібель трох уцекачоў, замёрзлых пры пераходзе мяжы. Паведамленні пра першыя ахвяры холаду паступаюць таксама з Чэхіі, Грэцыі і Расеі.

Сіноптыкі Гідраметцэнтра РФ абвясцілі ў Маскве перадапошні, аранжавы ўзровень небяспекі надвор'я на 8 студзеня праз анамальныя маразоў. Ноч на Каляды - з тэмпературай 29,9 градуса ніжэй за нуль - сіноптыкі назвалі самай халоднай ў расейскай сталіцы за апошнія 120 гадоў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках