Клінцэвіч: Расея абавязкова адкажа на размяшчэнне вайсковай тэхнікі ЗША ў Еўропе
59- 7.01.2017, 21:13
- 29,369
Учора ў нямецкім горадзе Брэмерхафэне пачалася перакідка вайсковай тэхнікі бранятанкавай брыгады ЗША.
Аб гэтым сказаў першы намеснік старшыні камітэта абароны і бяспекі Рады Федэрацыі Франц Клінцэвіч, паведамляе «Інтэрфакс».
Каментуючы інфармацыю аб тым, што ў порце Нямеччыне пачалася разгрузка амерыканскай бранятанкавай брыгады, ён заявіў, што такі крок з'яўляецца «задзірлівым, нахабным і дэманстратыўным».
«ЗША і NATO свядома напрошваюцца на жорсткі адказ з нашага боку, і ён абавязкова будзе. Прычым па ўсім перыметры нашых межаў з Польшчай і краінамі Балтыі, дзе будзе размешчаная вайсковая тэхніка, якая прыбыла з-за акіяна», - адзначыў ён.
Клінцэвіч не сумняваецца, што Расея зможа гарантаваць сваю бяспеку.
«У той жа час відавочна, што Еўропа пераўтвораная ў парахавую бочку», - дадаў ён.