20 красавiка 2024, Субота, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзея Скардзіна возьме ўдзел у мас-старце ў Оберхофе

1
Надзея Скардзіна возьме ўдзел у мас-старце ў Оберхофе
ФОТА: GETTY IMAGES

Мас-старт пачнецца сёння а 16.40 паводле беларускага часу.

Чацвёрты этап Кубка свету ў нямецкім Оберхофе завершыцца сёння жаночай гонкай з масавым стартам. У ёй выступіць адна беларуская біятланістка Надзея Скардзіна, якая стартуе пад нумарам 24, паведамляе беларуская федэрацыя біятлона.

Нагадаем, Скардзіна прапусціла ўсе гонкі гэтага этапу праз прастуду. Мас-старт пачнецца а 16.40 паводле беларускага часу.

На этапе ў Оберхофе пасля доўгай паўзы вярнулася ў строй Дар'я Домрачава, якая ў спрынце фінішавала на 37-м месцы, дапусціўшы два промахі (1+1) на агнявых рубяжах.

Затым у гонцы пераследу Домрачава заняла 34-е месца, дапусціўшы 2 промахі на трох рубяжах з чатырох.

У мас-старце трохразовая алімпійская чэмпіёнка браць удзел не будзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках