18 красавiка 2024, Чацвер, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэахіт: Мянчук зладзіў баі без правілаў са сваім дываном

20
Відэахіт: Мянчук зладзіў баі без правілаў са сваім дываном

Замест таго, каб выбіць дыван, мужчына кінуўся з ім урукапашную прама на снезе.

Запіс паядынку з'явіўся на YouTube.

На відэа мужчына люта б'е нагамі дыван і перакідвае яго праз сябе. На зямлі некалькі разоў аказваюцца абодва ўдзельнікі «бойкі». Сутычка суправаджаецца напружанай музыкай.

Ролік на YouTube апублікавала мянчанка Віталя Пілюхіна. «Калі твой горшы вораг — гэта дыван. Або як у мяне за акном вяліся баявыя дзеянні», — напісала яна ў сваім Instagram, суправадзіўшы запіс хэштэгам «Менск».

За два дні відэа на YouTube паглядзелі амаль 400 тысяч разоў, запіс трапіў у раздзел «Набірае папулярнасць». «У гэтым роліку сэнсу, экшэна, напружання і сюжэтных паваротаў больш, чым ва ўсіх галівудскіх фільмах разам узятых за апошнія гадоў пяць», — пажартаваў нехта з карыстальнікаў у каментарах.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках