25 красавiка 2024, Чацвер, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знайшоўся палітвязень Ільдар Дадзін

3
Знайшоўся палітвязень Ільдар Дадзін
Ильдар Дадин
Фото: Василий Петров / Facebook

37 дзён сваякі і праваабаронцы не ведалі, дзе знаходзіцца актывіст.

Асуджаны расейскі актывіст Ільдар Дадзін знаходзіцца ў ВК-5 у Алтайскім краі, паведаміла ягоная жонка Анастасія Зотава, піша currenttime.tv.

З ейных слоў, Дадзін «сядзеў амаль месяц на перасыльным пункце ў Цюмені».

«Размова працягвалася ўсяго блізу хвіліны. Ільдар першай справай паведаміў, што ён знаходзіцца ў ВК-5 у Алтайскім краі. Большую частку снежня ён правёў на перасылцы ў Цюмені. Абыходзіліся з ім добра, ён толькі перажывае, што ў ВК-7 пасля таго, як усё сціхне, працягнуць катаваць людзей», - паведаміла жонка Дадзіна. На пачатку снежня Дадзіна этапавалі з сегежскай ВК-7 пасля таго, як ён паведаміў пра катаванні і збіццё ў калоніі. 37 дзён сваякі і праваабаронцы не ведалі, дзе знаходзіцца Дадзін.

Раней пра тое, што Дадзін прыбыў у новую калонію, паведаміў намеснік кіраўніка ФСВП Валерый Максіменка і паабяцаў, што а 13:00 паводле Масквы актывіст патэлефануе сваякам: «З ім усё добра. Яму дадуць напісаць ліст, але ён будзе ісці некалькі дзён. Таму была прынятая пастанова дазволіць яму патэлефанаваць. Ён сам паведаміць, куды прыехаў, як ён, што з ім і дзе».

Жонка Дадзіна паведаміла ў твітэры, што ФСВП «зноў нахлусіў»:У канцы 2015-га суд прысудзіў Дадзіна да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму. Затым тэрмін знізілі да двух з паловай гадоў. У лістападзе Дадзін распавёў пра катаванні ў калоніі №7 у Карэліі.

1 лістапада 2016 года Дадзін праз адваката апублікаваў адкрыты ліст, у якім паведаміў пра катаванні, збіццё і пагрозы, якія ў дачыненні да яго і іншых зняволеных прымяняла кіраўніцтва ВК-7. Начальніка калоніі пасля скаргі Дадзіна адхілілі ад працы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках