20 красавiка 2024, Субота, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядомае месца правядзення адабранага ў РФ этапу Кубка свету ў біятлоне

2
Стала вядомае месца правядзення адабранага ў РФ этапу Кубка свету ў біятлоне

Міжнародны звяз біятланістаў вызначыўся з месцам правядзення 8-га этапу Кубка свету ў біятлоне.

Як паведамляе афіцыйны сайт IBU, 8-ы этап Кубка свету пройдзе 9 – 12 сакавіка 2017 года ў фінскім Кантыялахці. За тыдзень да гэтага, на 2 – 5 сакавіка, у Кантыялахці запланаванае правядзенне 7-га этапу Кубка IBU.

У сакавіку 2015 года Кантыялахці прымаў 49-ы чэмпіянат свету ў біятлоне.

Пастанова наконт пераносу этапу Кубка свету з Цюмені была прынятая ў сувязі з інфармацыяй, паведамленай IBU незалежнай камісіяй WADA пад кіраўніцтвам Рычарда Макларэна, дзе гаворыцца пра 31 расейскага біятланіста, якія падазраюцца ў парушэнні антыдопінгавых правілаў, паведамляе tut.by.

Неўзабаве пасля гэтага на тэлеканале «Беларусь 5» прагучала інфармацыя, што «Раўбічы» могуць прыняць этап Кубка свету ў біятлоне замест Цюмені.

Аднак дырэктар спартовага комплексу Андрэй Асташэвіч у канцы снежня 2016 года адзначыў, што «Раўбічы» ў любы момант могуць прыняць этап Кубка свету ў біятлоне, але не ў сакавіку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках