19 красавiка 2024, Пятніца, 5:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША паабяцалі павялічыць маштаб і складанасць вучэнняў у Еўропе

3
ЗША паабяцалі павялічыць маштаб і складанасць вучэнняў у Еўропе
ФОТА: EPA

ЗША павялічаць маштаб і складанасць ваенных вучэнняў у Еўропе, каб супрацьстаяць агрэсіі з боку РФ.

Намеснік кіраўніка Еўрапейскага камандавання ўзброеных сілаў ЗША генерал-лейтэнант Цім Рэй заявіў, што маштаб і складанасць ваенных вучэнняў у Еўропе будуць павялічаныя для стрымлівання «агрэсіі з боку Расеі», паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

«Дазвольце мне быць ясным: гэта частка нашых намаганняў у стрымліванні агрэсіі з боку Расеі, у забеспячэнні тэрытарыяльнай цэласнасці нашых хаўруснікаў і падтрымцы свабоды, росквіту і міру ў Еўропе», – заявіў Рэй у германскім порце Брэмерхафен, куды прыбылі сотні танкаў, грузавікоў і іншай ваеннай тэхнікі з ЗША.

Паводле словаў Рэя, блізу 70 тысячаў вайскоўцаў ЗША, якія знаходзяцца ў Еўропе, хутка адаптуюцца да змены стратэгічнай абстаноўкі, маючы на ўвазе «ваенныя аперацыі Расеі ва Украіне», міграцыйныя плыні з Сірыі, і рост ісламісцкага радыкалізму.

У Брэмерхафен прыбыла блізу 2800 адзінак ваеннай тэхнікі з ЗША і блізу 4 тыс. вайскоўцаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках