19 красавiка 2024, Пятніца, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэйнс Прыбус: Трамп згодны, што Расея вяла кібератакі супраць дэмакратаў

3
Рэйнс Прыбус: Трамп згодны, што Расея вяла кібератакі супраць дэмакратаў
РЭЙНС ПРЫБУС

Гэта першае прызнанне найстарэйшага чальца каманды Трампа пра тое, што Масква ўдзельнічала ў хакерскіх атаках.

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп згодны з высновай выведвальнай супольнасці ЗША пра тое, што Расея займалася кібернападамі, накіраванымі на зрыў прэзідэнцкіх выбараў, і можа зрабіць захады ў адказ. Пра гэта заявіў у нядзелю Рэйнс Прыбус – кіраўнік ягонага апарату, паведамляе «Радыё Свабода».

Прыбус – былы старшыня Нацыянальнага камітэта Рэспубліканскай партыі, сказаў, што Трамп разумее, што Масква стаяла за ўварваннямі ў кампутары дэмакратаў. «Ён прымае той факт, што гэта зыходзіла з Расеі, так што гэта не праблема», – заявіў Прыбус у інтэрв'ю «Fox News Sunday».

Каментары Прыбуса азначаюць значны зрух у пазіцыі Трампа. Ён неаднаразова адхіляў абвінавачванні ў тым, што расейцы спрабавалі дапамагчы яму, сцвярджаючы, што гэтыя абвінавачванні з'яўляюцца прадуктам выдумак ягоных палітычных праціўнікаў, якія спрабуюць падарваць ягоную перамогу.

Гэта першае прызнанне найстарэйшага чальца каманды Трампа пра тое, што Масква ўдзельнічала ў хакерскіх атаках і наступным раскрыцці электронных лістоў дзеячаў Дэмакратычнай партыі ЗША падчас прэзідэнцкіх выбараў 2016 года.

Раней уплывовы сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм заявіў, што абраны прэзідэнт Дональд Трамп павінен абараніць дэмакратыю ў Злучаных Штатах і ва ўсім свеце, караючы Расею за спробы ўмешвацца ў амерыканскія прэзідэнцкія выбары, як сцвярджаюць амерыканскія спецслужбы.

«Ён хутка стане абаронцам вольнага свету», – сказаў сенатар Ліндсі Грэм, часты крытык Трампа, у сваім выступе, што адбыўся ў нядзелю на канале NBC «Сустрэча з прэсай». «Усё, што я прашу ў яго, гэта прызнаць, што Расея ўмяшалася, і даць адпор. У наступны раз гэта можа быць Іран. Гэта можа быць Кітай», – адзначыў сенатар.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках