23 красавiка 2024, aўторак, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ўначы гарэў інтэрнат

2
У Менску ўначы гарэў інтэрнат

З будынка былі эвакуяваныя 20 чалавек, з іх сямёра дзяцей.

У Менску ратавальнікі ў ноч на 8 студзеня эвакуявалі 20 чалавек праз пажар у інтэрнаце, размешчаным на вул. Бялінскага, 19. Пра гэта паведамілі БелТА ў Менскай гарадской управе МНС.

Сігнал паступіў а поўначы. У адным з пакояў загарэўся тэлевізар, у выніку чаго памяшканне і калідор былі задымленыя. Як мяркуецца, пры парушэнні правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання адбылося кароткае замыканне сілкавальнага проваду тэлевізара. З будынка былі эвакуяваныя 20 чалавек, з іх сямёра дзяцей.

Усяго ў Беларусі за суткі зарэгістраваныя 52 пажары, загінулі 8 чалавек, выратаваныя шэсць, у тым ліку двое няпоўнагадовых, эвакуяваныя 62 чалавекі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках