19 красавiка 2024, Пятніца, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафтавая пятля для Лукашэнкі

107
Нафтавая пятля для Лукашэнкі

Расея яшчэ больш скароціць пастаўкі нафты ў Беларусь.

Расея мае намер паменшыць на 12% экспарт нафты ў Беларусь у першым квартале 2017 года, піша газета «КоммерсантЪ» са спасылкай на знаёмыя з сітуацыяй крыніцы.

Згодна з графікам, які перададзены, як паведамляе выданне, беларускаму боку 28 снежня, аб'ём паставак у першым квартале гэтага года складзе 4 мільёны тон замест запланаваных 4,5 мільёна.

Адзначаецца, што Масква працягне практыку скарачэння паставак нафты, каб заахвоціць Менск выплаціць запазычанасць за газ, што вырасла да 400 млн даляраў. У Менску чакаюць, што спрэчныя пытанні будуць вырашаны цягам першага квартала: улады Беларусі ўстанавілі новыя тарыфы на прапампоўку нафты па сваёй тэрыторыі толькі на гэты перыяд. Пра тое, што ўсе пытанні па нафтагазаваму канфлікту будуць развязаныя найбліжэйшымі трыма месяцамі заяўляў і віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка.

Нагадаем, што нафтагазавы канфлікт паміж Беларуссю і Расеяй пачаўся з таго, што ў сувязі з сусветным падзеннем цэнаў на энэрганосьбіты Менск назваў справядлівай цану на расейскі газ, што пастаўляецца ў Беларусь у суме 73 даляры за 1 тыс. кубаметраў. Расея дагэтуль намагае на захаванні дзейнага кантракту, які дзейнічаў на перыяд 2015-2016 гадоў. Цяпер цана на газ для Беларусі складае 132 даляра за 1000 кубаметраў.

Віцэ-прэм'ер Расеі Аркадзь Дварковіч заявіў, што Расея праз недаплату за пастаўкі газу прыняла пастанову аб скарачэнні паставак нафты ў Беларусь. У трэцім квартале 2016 года пастаўкі нафты ў Беларусь былі скарочаныя на 2,25 млн. тон. Дварковіч таксама заявіў, што ўрэгуляванне газавай спрэчкі паміж Расеяй і Беларуссю магчымае ў судовым парадку.

Як адзначаюць экспэрты, Расея рэзка скараціла пастаўкі нафты ў Беларусь менавіта ў перыяд абвастрэння супярэчнасцяў паміж Крамлём і рэжымам Лукашэнкі. У 2016 годзе Беларусь атрымала толькі 18 мільёнаў тон нафты замест 24-25 мільёнаў тон, як у папярэднія гады. Планавалася, што 18 мільёнаў тон Беларусь атрымае і ў 2017 годзе, але цяпер гэтая лічба можа быць меншай, а гэта вельмі істотнае абразанне фінансавання Лукашэнкі.

Напісаць каментар 107

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках