19 красавiка 2024, Пятніца, 21:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка дазволіў замежным фірмам завозіць замежнікаў на будаўніцтва БелАЭС

21
Лукашэнка дазволіў замежным фірмам завозіць замежнікаў на будаўніцтва БелАЭС
ФОТА: TUT.BY

Улады пайшлі на такі крок праз недахоп кваліфікаваных кадраў на «будоўлі стагоддзя».

Кампаніям дазволілі наймаць замежнікаў для працы на БелАЭС, а замежнікам, якія працуюць на БелАЭС — мець рахункі ў замежных банках.

Адпаведны ўказ «Аб мерах прыцягнення работнікаў для будаўніцтва і эксплуатацыі Беларускай атамнай электрастанцыі» падпісаў Лукашэнка, паведамляе ягоная прэс-служба.

Дакументам ствараюцца ўмовы для замацавання на Беларускай АЭС высокакваліфікаваных кадраў. Між іншым, прадугледжваецца дазвол замежным спецыялістам, якія працуюць на РУП «Беларуская АЭС» і якія падпадаюць пад вызначэнне «дзяржаўныя службовыя асобы» або якія прэтэндуюць на займанне адпаведных пасад на гэтым прадпрыемстве, мець рахункі ў замежных банках.

Акрамя таго, замежным арганізацыям, якія прыцягваюцца для збудавання АЭС і выканання работ (аказання паслуг) цягам гарантыйнага тэрміну, у адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва Беларускай АЭС, даецца права атрымліваць дазвол на прыцягненне ў краіну замежнай рабочай сілы і спецыяльных дазволаў на права займацца працоўнай дзейнасцю ў рэспубліцы ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым для юрыдычных асоб Беларусі.

Нагадаем, што на пачатку снежня Падліковая палата РФ апублікавала інфармацыю аб праблемах на будаўніцтве БелАЭС. «Будаўніцтва Беларускай АЭС адстае ад графіка, у тым ліку праз недахоп персаналу. Кваліфікаваныя кадры пакідаюць пляцоўку праз значнае зніжэнне заробкаў», - гаварылася ў дакладзе.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках