29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На трасах абмяжоўваюць хуткасць руху праз галалёд

1
На трасах абмяжоўваюць хуткасць руху праз галалёд

Маразы ў Беларусі трымаюцца, ДАІ і дарожныя службы працуюць ва ўзмоцненым рэжыме.

На асобных адцінках дарог адзначаецца галалёдзіца. Кіроўцаў папярэджваюць: дарога слізкая, як шкло, — трэба быць вельмі ўважлівым і асцярожным. Іншы раз цяжка проста ўтрымацца на праезнай частцы, піша onliner.by.

Раніцай на выездзе з Бараўлян на адным і тым жа адцінку дарогі з кіраваннем не справіліся адразу два кіроўцы. Адзін апынуўся ў кювеце, іншага разгарнула. Відэа са свайго рэгістратара апублікаваў карыстальнік форуму з нікам zotkin.

— Не было ніякага ДТЗ. Проста вельмі слізка на дарозе. Гэты адрэзак размешчаны пад пуцеправодам, напэўна, там утвараецца нейкая наледзь або кандэнсат. Плюс яшчэ вецер, дарога слізкая, як шкло, — распавёў чытач.

Аўтамабіль, які вылецеў з дарогі першым, са слоў відавочцы, дапамагалі выштурхаць супрацоўнікі ДАІ. А наступны за ім аўтамабіль развярнула проста на праезнай частцы.

— Добра, што дыстанцыя да яго была вялікая, удалося затармазіць. Але на такой дарозе аўто стала аж падкідваць, — адзначыў zotkin.

У сувязі з варункамі надвор'я на некаторых адрэзках трас у Менскай вобласці абмяжоўваецца максімальная хуткасць руху. Напрыклад, ДАІ ініцыявала паніжэнне хуткасных рэжымаў на асобных адцінках аўтамабільных дарог:

- М1 (Берасце — Менск — мяжа Расеі);

- М6 (Менск — Горадня);

- М14 МКАД-2;

- Р28 (Менск — Маладзечна — Нарач).

— Пры тэмпературы, ніжэйшай за 10 градусаў Цэльсія процігалалёдная сумесь, якой апрацаваная праезная частка, дзейнічае неэфектыўна. Вонкава нармальная праезная частка пакрытая лёдам. Застаецца небяспека заносу транспартных сродкаў і дарожна-транспартных здарэнняў,— папярэдзілі ў ДАІ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках