28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея адмаўляецца плаціць беларускі кошт транзіту нафты

5
Расея адмаўляецца плаціць беларускі кошт транзіту нафты
ФОТА З САЙТА IZVESTIACONTENT.RU

Беларусь і Расея зноў не дамовіліся аб тарыфах транзіту нафты ў 2017 годзе.

Федэральная антыманапольная служба Расеі і міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Беларусі не змаглі дамовіцца пра тарыфы транспартавання нафты па беларускай тэрыторыі ў 2017 годзе. У адпаведнасці з усталяванымі правіламі, кошт транзіту ў гэтым выпадку вырасце на ўзровень прагнозу расейскай інфляцыі плюс 3%, паведамілі РІА «Новости» ў прэс-службе ФАС.

МАРГ 5 студзеня паведаміў, што пакуль не ўзгадніў з расейскім бокам новыя тарыфы транзіту нафты. У пастанове ўстановы ад 30 снежня гаворыцца, што павышэнне коштаў адбудзецца з лютага да сакавіка 2017 года.

«28 снежня ФАС Расеі і беларускае міністэрства правялі пагаджальную нараду. Дамоўленасцяў на ёй дасягнуць не ўдалося. У выніку будзе дзейнічаць правіла міжурадавага пратакола, паводле якога кошт транзіту вырасце на ўзровень прагнозу расейскай інфляцыі плюс 3%», — паведаміў прадстаўнік ФАС. Базавы прагноз Мінэканамразвіцця ў інфляцыі ў Расеі на 2017 год складае 4%.

Менск у канцы лістапада паведаміў аб намеры павялічыць тарыф прапампоўвання нафты па сваіх трубаправодах на 20,5%. «Транснафта» такое павышэнне палічыла празмерным і пачала перамовы з беларускімі нафта-транспартнымі прадпрыемствамі. Расейскі бок накіраваў у Менск прапановы павысіць тарыфы да эканамічна-абгрунтаванага ўзроўню: на паслугі ААТ «Гомельтранснафта Дружба» — на 5,8%, ААТ «Полацктранснафта Дружба» — на 11,76%.

Прадстаўнік «Белнафтахіма» 28 снежня заявіў, што Беларусь і Расея прадаўжаюць перамовы аб пераглядзе тарыфаў транзіту на тэрыторыі рэспублікі расейскай нафты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках