23 красавiка 2024, aўторак, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы былы кіраўнік агракамбіната «Скідзельскі»

8
Затрыманы былы кіраўнік агракамбіната «Скідзельскі»

Экс-кіраўнік прадпрыемства абвінавачваецца ў карупцыі.

Былы кіраўнік ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі» (Гарадзенскі раён) абвінавачваецца ва ўчыненні карупцыйных злачынстваў, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК Гарадзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Управа Следчага камітэта Гарадзенскай вобласці скончыла расследаванне крымінальнай справы паводле абвінавачвання выконваючага абавязкі генеральнага дырэктара агракамбіната «Скідзельскі» ва ўчыненні «цяжкіх злачынстваў супраць інтарэсаў службы з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці».

Высветлена, што ў перыяд з ліпеня да верасня 2013 года службовая асоба пры парушэнні нарматыўных патрабаванняў аб дзяржаўных закупках тавараў уклала з двума суб'ектамі гаспадарання Берасцейскай вобласці дамовы аб пастаўцы тавараў на агульную суму блізу Br9,5 млрд (недэнамінаваныя рублі) пры іх фактычным кошце крыху больш за Br1,5 млрд.

Такім чынам, выходзячы за межы нададзеных яму згодна са службай правоў і паўнамоцтваў, в. а. генеральнага дырэктара спрабаваў стварыць бачнасць эфектыўнай фінансава-эканамічнай дзейнасці, паспяховага выканання паказчыкаў у вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, а таксама надаў паслугу свайму знаёмаму.

У выніку агракамбінату «Скідзельскі» была прычыненая шкода сумай блізу Br8 млрд (недэнамінаваныя рублі). Акрамя таго, з ліпеня да жніўня 2014 года ён уклаў з двума суб'ектамі гаспадарання Берасцейскай вобласці загадзя нявыгадныя для ўзначаленага ім прадпрыемства дамовы пераводу пазыкі, згодна з якой ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі» неабгрунтавана прыняў на сябе пазыковыя абавязанні на агульную суму звыш Br1,3 млрд.

«Яму выстаўленае абвінавачванне ў наўмысным учыненні службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, дадзеных яму згодна са службай, учыненых з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці, што пацягнула цяжкія наступствы (ч.3 арт.426 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь)», - растлумачыў Сяргей Шаршаневіч.

Абвінавачаны ўтрымліваецца пад вартай. Следчыя наклалі арышт на ягоную маёмасць. Для ўжывання захадаў у ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынстваў, у адрас суб'ектаў гаспадарання накіраваныя прадстаўленні. Крымінальная справа накіраваная пракурорам для разгляду ў суд.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках