29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Дунаеў: Некаторыя выпускнікі будуць адпрацоўваць пяць гадоў замест двух

13
Уладзімір Дунаеў: Некаторыя выпускнікі будуць адпрацоўваць пяць гадоў замест двух

Павелічэнне тэрмінаў адпрацоўкі на фоне агульнай сітуацыі з размеркаваннем нельга растлумачыць.

Лукашэнка падпісаў указ аб змяненні равілаў прыёму ў ВНУ і сярэдняй спецыяльнай адукацыіп. Цяпер будучыя студэнты змогуць здаваць ЦТ па чатырох прадметах. Раней здавалі тры — беларуская або расейская мова былі абавязковыя. Цяпер можна будзе здаць адразу дзве мовы, а пасля выбраць сертыфікат з найлепшым вынікам. Калі абітурыент упэўнены, куды хоча падаваць дакументы і якія экзамены хоча здаваць, то не абавязаны здаваць чатыры, паведамляе «Белсат».

Сертыфікаты ЦТ будуць дзейнічаць цягам двух гадоў. Гэта значыць, калі абітурыент не паступіць у 2017-м, то зможа з гэтымі ж вынікамі стартаваць ва ўступнай кампаніі 2018-га.

Палягчэнне чакае выпускнікоў профільных педагагічных класаў пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці. На настаўніка можна будзе толькі прайсці сумоўе ў ВНУ. Аднак тэрмін размеркавання тады складзе пяць гадоў замест двух.

У каментары чалец грамадскага Балонскага камітэта Уладзімір Дунаеў пазітыўна ацаніў павелічэнне колькасці прадметаў у тэставанні з 3 да 4, бо гэта «пашырае доступ да вышэйшай адукацыі, робячы гнуткім працэс пошуку спецыяльнасці». Пры гэтым экспэрт выказаў і крытыку:

«Ёсць іншы бок справы: змена працягласці адпрацоўкі паводле размеркавання для тых, хто паступае на льготных умовах у педагагічныя ВНУ. Павелічэнне тэрмінаў адпрацоўкі з 2 да 5 гадоў - абсалютная супярэчнасць абавязанням Беларусі ў дарожнай мапе Балонскага працэсу. Такім чынам пастановы супярэчлівыя: ёсць нейкія слабыя рухі ў кірунку Балонскіх абавязанняў, з другога боку маецца павелічэнне працягласці адпрацоўкі».

Павелічэнне тэрмінаў адпрацоўкі на фоне агульнай сітуацыі з размеркаваннем нельга растлумачыць, кажа Уладзімір Дунаеў:

«Насуперак здароваму сэнсу дзяржава трымаецца за інструмент, які страціў хоць якую эфектыўнасць і заплюшчвае вочы на рэальныя праблемы».

Як раней паведамляў сайт charter97.org, для абітурыентаў яшчэ ўвядуць тры рэзервовыя тэрміны тэставання.

Да таго ж дакумент стварае роўныя варункі конкурсу ва ўсе ВНУ пры паступленні на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці. Для тых, хто паступае на скарочаны тэрмін у ВНУ ўсіх профіляў, прадугледжваюцца два ўступныя іспыты ў школьных дысцыплінах. Гэтыя прадметы вызначаюцца прыёмнай камісіяй ВНУ.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках