24 красавiка 2024, Серада, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За год менскія ўлады нагандлявалі са стратай $1,4 мільярда

4
За год менскія ўлады нагандлявалі са стратай $1,4 мільярда

Адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі ў Менску істотна вырасла.

Адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі ў Менску за студзень—лістапад 2016 года склала 2 млрд 143,5 млн даляраў ЗША (у студзені—лістападзе 2015 года — 755,3 млн даляраў). Такім чынам, за год гэты паказчык вырас на 1 млрд 388,2 млн даляраў, піша БелаПАН.

Як паведаміла галоўная статыстычная ўправа Менска, замежнагандлёвае абарачэнне таварамі за студзень—лістапад 2016 года склала 17 млрд 22,1 млн даляраў (на 11,6% менш, чым у студзені—лістападзе 2015-га). Экспарт у параўнанні з адзінаццаццю месяцамі 2015 года скараціўся на 19,6% (да 7 млрд 439,3 млн даляраў), імпарт — на 4,2% (да 9 млрд 582,8 млн).

Экспарт тавараў у краіны ЕАЭС у студзені—лістападзе 2016 года знізіўся на 4,5% (да 2 млрд 391,9 млн даляраў), імпарт — на 6,9% (да 4 млрд 847,2 млн). Агульнае тавараабарачэнне з краінамі ЕАЭС скарацілася на 6,1% (да 7 млрд 239,1 млн). Адмоўнае сальда ў гандлі таварамі склала 2 млрд 455,3 млн. У студзені—лістападзе 2015 года адмоўнае сальда з краінамі ЕАЭС было 2 млрд 699,6 млн даляраў.

Экспарт тавараў у Расею за 11 месяцаў мінулага года знізіўся на 0,6% і склаў 2 млрд 293,3 млн даляраў, імпарт — на 7,1% да 4 млрд 816,2 млн. Сальда, як і ў студзені—лістападзе 2015 года, было адмоўным (2 млрд 522,9 млн і 2 млрд 874,6 млн даляраў адпаведна). Агульнае тавараабарачэнне з Расеяй ацэньваецца на 7 млрд 109,5 млн даляраў (на 5,1% менш).

Экспарт у краіны Еўрапейскага звязу скараціўся на 43,1% да 2 млрд 550,8 млн даляраў, імпарт — на 3,6% да 1 млрд 992,5 млн. Тавараабарачэнне знізілася на 30,6% і склала 4 млрд 543,3 млн даляраў. Станоўчае сальда гандлю таварамі з краінамі ЕЗ у студзені—лістападзе 2016 года было 558,3 млн даляраў (у студзені—лістападзе 2015-га — 2 млрд 417,4 млн.).

Як адзначаюць экспэрты, адмоўнае сальда для Менска непазбежнае, бо асноўныя гандлёвыя сеткі краіны зарэгістраваныя ў сталіцы, тут жа знаходзяцца офісы буйных кампаній. Імпарцёры ўвозяць тавар праз сталіцу і затым размяркоўваюць па ўсёй краіне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках