20 красавiка 2024, Субота, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марцін Уггла: Мне вельмі хочацца прыехаць у Беларусь

6
Марцін Уггла: Мне вельмі хочацца прыехаць у Беларусь
МАРЦІН УГЛА

Швэдскі праваабаронца Марцін Уггла - аб бязвізавым рэжыме.

Кіраўнік швэдскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцін Уггла заявіў у інтэрв'ю «Радыё Свабода», што хацеў бы скарыстацца пяцідзённым бязвізавым рэжымам, які ўведзены для грамадзян 80 краін.

- Вельмі хочацца, вядома, і паспрабую. Але пытанне ў тым, што гэта, магчыма, не адзіная праблема для мяне. Як я разумею, будзе праверка на мяжы, і мая праблема - гэта не толькі візавы рэжым. Я ўважаюся за персону нон-грата, непажаданую ў Беларусі. Але, магчыма, для мяне цяпер будзе новая магчымасць.

- Відавочна, што Беларусь становіцца больш адкрытай краінай?

- Ды, наогул, я думаю, што гэта добрая навіна. А яшчэ лепш было б, каб Еўразвяз і Швэцыя са свайго боку ўвялі бязвізавы рэжым для беларусаў. Гэта яшчэ больш важна, каб даць магчымасць беларусам больш свабодна, больш адкрыта падарожнічаць па Еўропе.

- Вы думаеце, што многія еўрапейцы скарыстаюцца гэтым, прыедуць у Беларусь?

- Цяпер не вельмі шмат людзей, якія напраўду хочуць актыўна ехаць у Беларусь, таму што гэта даволі невядомая краіна. Але, ва ўсякім выпадку, гэта ўсё стане прасцей для людзей, і спадзяюся, што больш швэдаў будуць карыстацца гэтай магчымасцю. Бо Беларусь - гэта краіна, якую варта адкрыць для сябе.

- А чаму, на ваш погляд, Лукашэнка менавіта цяпер прыняў такую пастанову?

- Я думаю, што ён хоча падтрымліваць стасункі з Еўразвязам на ўзроўні. Яму стала цяжка дамаўляцца аб якімсьці супрацоўніцтва з ЕЗ, і ён хоча, каб ЕЗ больш прыязна ставіўся да яго. Гэта ў агульным рэчышчы перамоў з Еўразвязам.

- Апошні раз вы скарысталіся бязвізавым рэжымам у 2014 годзе падчас чэмпіянату свету ў хакеі. Тады вас не пусцілі ў краіну.

- У 2006 годзе мяне таксама не пусцілі ў Беларусь, і пасля гэтага ні разу. У 2014 годзе я мала бачыў краіну, толькі аэрапорт. Беларускія ўлады ніяк гэта не тлумачылі. Пісалі штосьці аб акцыі з плюшавымі мядзведзікамі, але я ніякага дачынення да яе не меў. Таму гэта проста прыдумалі. Наогул, ні разу не сказалі, чаму не пусцілі - проста давалі адмову. А ў 2014 годзе сказалі, што я знаходжуся ў нейкім спісе непажаданых асоб.

- Дык, калі вас чакаць у Беларусі?

- Я мяркую, што ўжо ў 2017 годзе. Хацелася б, напрыклад, вясной прыехаць. Гэты было б вельмі файна. Гэта значыць, я паспрабую тады, і час пакажа - пусцяць ці не. Я думаю, што цяпер гэта адкрытае пытанне. Бязвізавы рэжым - гэта адно, але ці гатовыя пусціць мяне, калі раней я быў непажаданай асобай? Паглядзім. Я абавязкова паспрабую, бо мне вельмі хочацца прыехаць у Беларусь.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках