25 красавiка 2024, Чацвер, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўная акушэрка краіны: Роды дома - гэта эгаізм

74
Галоўная акушэрка краіны: Роды дома - гэта эгаізм

У беларускім грамадстве трываюць спрэчкі на тэму хатніх родаў.

«Цяжарная адказная не толькі за сваё жыццё, але і за жыццё дзіцяці. Роды дома - гэта эгаізм». Такое меркаванне падчас першага рэспубліканскага кангрэса «Мама Pro» выказала галоўная акушэрка-гінеколаг Міністэрства аховы здароўя Юлія Савачкіна, піша tut.by.

- Калі ў жанчыны не сфармаваная патрэба да адказнага бацькоўства, то хто акрамя яе можа абараніць гэтую дзяўчынку? Ніхто. Калі жанчына адмаўляецца ісці ў жаночую кансультацыю, яна думае пра каго? Пра сябе перш за ўсё. Гэта эгаізм у дачыненні да дзіцяці. І правы гэтай маленькай ненароджанай істоты, на жаль, яна ўціскае, бо дзіця павінна быць здаровым. Так, бываюць сітуацыі, калі нейкія інфекцыі і яшчэ нешта, заганы... Але медыкі могуць своечасова паставіць дыягназ, дапамагчы, каб гэты дзіця мела шанец на жыццё. Я не супраць удзелу ў родах партнёра, калі ласка, няхай прыходзяць, у нас дзверы радзільняў адчыненыя. Але роды дома - гэта эгаізм. Роды - працэс, які не заўсёды можна прадбачыць. А потым атрымліваецца так, што нарадзіла дома, дзіця загінула, а вінаватыя медработнікі, - пракаментавала Юлія Савачкіна.

Святлана Манышава, начальніца аддзела лячэбна-прафілактычнай дапамогі дзецям і маці камітэта аховы здароўя Менгарвыканкама, успомніла, як у мінулым годзе жанчыну адгаворвалі ад родаў дома.

- Меркавалі, што роды будуць складаныя. Паліклініка хадзіла, інспекцыя ў справах непаўналетніх, але яна катэгарычна адмаўлялася. Калі дзіця ў яе загінула ў ваннай, толькі тады да яе прыйшло ўсведамленне. Як можна было яе пераканаць? Прыходзіў муж гэтай жанчыны. Калі папрасілі падпісаць, што складаныя роды і вы ўсё ж бераце адказнасць на сябе, то ён катэгарычна адмовіўся. Сказаў, што мы парушаем правы. Але я кажу, што калі роды пойдуць не так, і ваша жонка загіне дома, хто будзе несці адказнасць? Ён адказвае: «Вы, бо вы мне недастаткова патлумачылі».

Юлія Савачкіна падкрэсліла, што сёння, на жаль, многія шлюбныя пары, якія плануюць нараджаць дома, не жадаюць браць на сябе адказнасць.

- І мы як акушэры-гінеколагі не абароненыя. Мы ж не можам прыставіць канвой і адправіць гэтую пацыентку кудысьці, у яе ёсць права. Яна не хоча - яна не ідзе. Але хто хоць раз сказаў слова ў абарону медработнікаў, якія хадзілі і прасілі, казалі, што ў вас можа быць так і так, калі ласка, звярніце ўвагу? Радзільня - гэта ж не турма. А атрымліваецца, калі ўсё ідзе добра, то добра, а калі найменшае адхіленне ад нормы, то яго кошт - жыццё, як мінімум адно, дзіцяці, але плюс - яшчэ мамы. І атрымліваецца, што акушэр-гінеколаг, які хацеў дапамагчы, вінаваты. У жанчын не сфармаваная прэзумпцыя невінаватасці лекара.

Нагадаем, што нядаўна адбылася гучная гісторыя, калі ураджэнку Віцебска, якая пасля хатніх родаў страціла дзіця, судзілі за прычыненне дзіцяці смерці з неасцярожнасці і прысудзілі да шасці месяцаў пазбаўлення волі.

Міністэрства аховы здароўя агучыла лічбу: у мінулым годзе дома нараджалі 230 жанчын. Пры гэтым пры такіх родах паказчык перынатальнай смяротнасці ў сем разоў вышэйшы, чым пры родах у радзільні.

Як раней растлумачылі юрысты, беларускае заканадаўства ніяк не рэгулюе пытанне родаў. Ніхто не можа забараніць жанчыне нараджаць дома і прымусіць яе ехаць у медустанову. Гэта парушае ейныя канстытуцыйныя правы. Але калі будучая маці наважваецца на хатнія роды, яна не мае права чакаць атрымання дапамогі прафесійнага медыка. У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам гэта незаконнае лекаванне. У Беларусі легальным з'яўляецца толькі адзін спосаб прыняцця родаў - у дзяржаўным радзільным доме. Камерцыйныя медцэнтры не маюць такога права.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках