29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пакажуць спектакль пра нацыянальнага героя Беларусі

1
У Менску пакажуць спектакль пра нацыянальнага героя Беларусі

Спектакль «Урок кахання. Гісторыя Касцюшкі» пакажуць у Беларускім дзяржаўным моладзевым тэатры.

12 і 21 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным моладзевым тэатры адбудуцца паказы спектакля «Урок кахання. Гісторыя Касцюшкі», паводле п'есы Ганны Баярскай «Урок польскай мовы», піша сайт тэлеканала «Белсат».

«На схіле гадоў польскі патрыёт, кіраўнік паўстання 1794 года Тадэвуш Касцюшка жыве ў Швайцарыі, дзе дае ўрокі юнай Эмільцы Цэльтэр. Дзяўчына стараецца зразумець яго душу і просіць Касцюшкі расказаць пра яго гераічнае мінулае, пра перамогі, здрады і каханне... Эмілька сама не заўважае, як пранікаецца шчырым пачуццём да гэтага вялікага чалавека. Але ці могуць героі гісторыі належаць каму-небудзь ці нават самім сабе?», - гаворыцца ў прэс-рэлізе Моладзевага тэатра пра сюжэт спектакля.

Спектакль - супольны беларуска-польскі праект, арганізаваны Інстытутам імя Адама Міцкевіча ў Варшаве, Польскім інстытутам у Менску і пасольствам Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.

Пастаноўка прымеркаваная да 200-годдзя з дня смерці Тадэвуша Касцюшкі - нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы, Літвы і ЗША.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках