25 красавiка 2024, Чацвер, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы патрабуюць адстаўкі Міністра абароны праз надзвычайнае здарэнне ў Печах

44
Беларусы патрабуюць адстаўкі Міністра абароны праз надзвычайнае здарэнне ў Печах
АЛЯКСАНДР КОРЖЫЧ

Гомельскія праваабаронцы распачалі збор подпісаў.

Гомельскія праваабаронцы патрабуюць уважлівага расследавання распачатай крымінальнай справы аб факце выяўлення павешаным у вучэбнай частцы ў Печах жаўнера Аляксандра Коржыча з патрабаваннем адстаўкі міністра абароны Беларусі.

«Страшная трагедыя, якая адбылася ў адной з вайсковых частак у Печах, не можа пакінуць абыякавым ніводнага беларуса», - мяркуе стваральнікі петыцыі «Спыні самавольства ў войску - пратэстуй супраць дзедаўшчыны!»

3 кастрычніка гэтага года прызваны 18 траўня на службу жаўнер тэрміновай службы, 21-гадовы пінчук Аляксандр Коржыч быў знойдзены павешаным у падвале вайсковай часткі са звязанымі нагамі. «Сашу знайшлі павешаным, на галаве ў яго была цішотка, ногі былі звязаныя. Гэта ў іх такі рытуал - называецца «сабачая смерць». Жаўнера, які яго заўважыў, адразу ж адправілі ў псіхіятрычную лякарню ў Навінкі, напэўна, каб паказанні ў яго не змаглі ўзяць», - заяўляе маці жаўнера.

Маці згадвае, 3 ліпеня, у Дзень незалежнасці, яна была ў частцы і ўсе казалі, што вельмі цяжка ў гэтых Печах. Аб беззаконні, якое творыцца ў гэтай вайсковай частцы, сёння распавядаюць усе незалежныя СМІ. Міністэрства абароны не патрабуе зняпраўджвання інфармацыі, якая падаецца прэсай.

Гэты абуральны выпадак з'яўляецца чарговым пацвярджэннем той згубнай практыкі, калі нестатутныя дачыненні ва ўзброеных сілах у належнай ступені не спыняюцца службовымі асобамі вайсковых частак.

«Афіцыйная ўлада пераконвае нас у адсутнасці нестатутных дачыненняў у беларускім войску. Трагедыя з маладым жаўнерам даводзіць адваротнае - «дзедаўшчына» не толькі прадаўжае сваё пераможнае шэсце ў беларускім войску, яна фактычна ператварылася ў катаванні і прывяла да забойства. Грамадства не верыць, што пра гэта не вядома камандаванню вайсковай часткі», - мяркуе праваабаронца Леанід Судаленка.

«Усіх нас, грамадзян Рэспублікі Беларусь, не можа не хваляваць пытанне: што робіць камандны склад вайсковай часткі, напрыклад, і вышэйшае камандаванне беларускага войска агулам, каб нестатутныя стасункі перасталі быць паўсядзённай нормай.

Праявіце салідарнасць, падпішыце зварот да Міністра абароны з патрабаваннем сысці ў адстаўку», - звяртаюцца стваральнікі петыцыі.

Петыцыю можна падпісаць тут.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках