20 красавiка 2024, Субота, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фермер: Чыноўнікі на месцах ператварыліся ў князькоў

22
Фермер: Чыноўнікі на месцах ператварыліся ў князькоў

Як малады фермер спрабаваў адрадзіць родную вёску.

«Тры казы, 6 авечак. Качкі ёсць, гусі, індычкі, куры». А яшчэ свінні і 4 каровы. Такую гаспадарку вядзе Сяргей Каралёў, цясляр з-пад Менску. Жыць у вёсцы марыў з дзяцінства, калі прыязджаў да бабулі. Ажыццявіў сваю мару ўжо дарослы, пераехаўшы са сталіцы ў родную вёску разам з жонкаю і двума дзецьмі. Пабудаваў малы дамок. Тут, у вёсцы Маляўкі Менскага раёну, нарадзіліся яшчэ двое дзяцей. Жывёла трэба, каб карміць сям’ю. Але няма як карміць жывёлу – сельсавет амаль не дае зямлі ні пад выпас, ні пад сена, ні купіць, ні ў часовае карыстанне, паведамляе «Белсат».

«Старшыня атрымліваецца як князёк у гэтай дзяржаве», – абураецца спадар Каралёў.

Вёска Маляўкі зусім побач з другою кальцавою аўтадарогай і належыць да Гаранскага сельсавету. Людзі пастаянна жывуць толькі ў 8-мі дамах, астатнія – агароднікі. А калісьці ў Маляўках было столькі семʼяў, што кароў утраіх пасвіць трэба было.

Каб адрадзіць сваю родную вёску, Сяргей вядзе перапіску з чыноўнікамі, ходзіць на прыёмы, просіць даць зямлю – хай нязручную, абы трава расла. Але атрымлівае цынічныя адказы.

«Сельсавет кажа на Альшэўскага ў райвыканкам звяртацца – пайшлі на прыём, сказалі не дамо зямлю, рэжце жывёлу», – сведчыць індывідуальны прадпрымальнік Сяргей Каралёў.

За два гады змагання з сельсаветам шматдзетная сямʼя атрымала толькі 65 сотак малымі надзеламі.

«Як сказаў аднойчы наш старшыня Чудакоў Іван Сцяпаныч, закон можна трактаваць і ў адзін, і ў другі бок. Вельмі шкада, што маладым семʼям абяцаюць шмат, адраджэнне сяла. Але гэта не так. Ні інфраструктуры, ні адукацыі, нічога няма», – даводзіць жонка Сяргей і шматдзетная маці Ульяна Каралёва.

Да «Белсату» Каралёвы звярнуліся, пабачыўшы на дзяржаўных тэлеканалах рэпартаж пра добрага Аляксандра Лукашэнку, які падарыў карову шматдзетнай сямʼі ў Асіповіцкім раёне. Абурыліся, бо на сабе ведаюць, як сапраўды выглядае хвалёнае дзяржаўнае падтрыманне маладых вясковых семʼяў.

«Тры гады мы ходзім па ўсіх інстанцыях, але тыя дзверы перад нам не адчыняюцца. Напэўна, трэба заканчваць з гаспадаркай і зʼязджаць у Менск», – расчаравана тлумачыць Ульяна.

А значыць, з вёскі знікне сямʼя з шасці чалавек і самастойная гаспадарка. Вось такое адраджэнне сяла.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках