29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінспорту прэзентавалі форму да Гульняў 2018

9
У Мінспорту прэзентавалі форму да Гульняў 2018

Для чыноўнікаў зладзілі адмысловы паказ.

У Міністэрстве спорту і турызму Беларусі адбылася нарада, на якой былі прадэманстраваныя ўзоры мадэляў парадна-цывільнай формы для беларускіх спартыўных дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у ХХIII зімовых Алімпійскіх гульнях і ХII зімовых Паралімпійскіх гульнях 2018 гадоў у горадзе Пхенчхане (Рэспубліка Карэя).

У нарадзе ўзялі ўдзел: першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Максім Рыжанкоў, міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, ягоны першы намеснік Вячаслаў Дурноў, намеснік міністра Аляксандр Баравуля, першы віцэ-прэзідэнт НАК Андрэй Асташэвіч, кіраўніцтва канцэрна «Беллегпрам», студыі дызайну LUDMILA LABKOVA, ПУП «Дызайн-студыя Юліі Латушкінай».

Узоры прапанаванай формы прадставілі дызайнеры Юлія Латушкіна, а таксама Людміла Лабкова.

Мяркуецца, што найбліжэйшыс часам узоры адзення для беларускіх спартыўных дэлегацый будуць прэзентаваныя Лукашэнку.

Нагадаем, пры вырабе парадна-цывільнай формы адзення заказчыкам выступае Мінспорту, а спартыўнай - НАК, які супрацоўнічае з літоўскай фірмай Audimas.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках