29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: «Нафтавыя грошы» адыгралі трагічную ролю для беларускай прамысловасці

2
Эканаміст: «Нафтавыя грошы» адыгралі трагічную ролю для беларускай прамысловасці
Фото: bymedia

Дзель высокатэхналагічнага прадукту ў беларускім экспарце складае мізэрныя 3%.

Беларускі ўрад распрацаваў план «нарошчвання экспарту» ў Еўразвяз на наступныя тры гады. Згодна з ім, продажы нашых тавараў у краіны ЕЗ павінны расці на $300-350 мільёнаў штогод і ў 2020 годзе павінны скласці $6,244 млрд, паведамляе «Белсат». Эканаміст Леанід Заіка пракаментаваў «Аптымізм» беларускіх уладаў,

Нафтагазавая ігла

Галоўным драйверам росту савет міністраў вызначыў «Белнафтахім», які павінен прынесці палову экспартаванага прыбытку. У мінулым годзе праз нафтагазавыя спрэчкі паміж Менскам і Масквой, а таксама паз падзенне сусветных коштаў нафты, Беларусь экспартавала нафтапрадуктаў на суму на 40% меншую, чым у пазамінулым годзе.

У 2018 годзе «Белнафтахіму» трэба прадаць пад $2,82 млрд, у 2019-м амаль $3 млрд, а ў 2020-м яшчэ на $150 мільёнаў больш.

«Да 40% беларускага экспарту - гэта былі нафтапрадукты, якія адыгралі трагічную ролю для беларускай прамысловасці і псіхалогіі. Гэта лёгкія грошы, якія як прыходзілі, так і сыходзілі. Што да праграмы павелічэння экспарту нафтапрадуктаў у Еўразвяз гэта горшае, што можна прыдумаць», - упэўнены Леанід Заіка.

Другім «лакаматывам» экспарту стане айчыннае міністэрства прамысловасці

Якое з кожным годам павінна прадаваць у Еўразвяз на 15% прадукцыі больш, чым у папярэдні год. Гучыць прывабна, але як сведчаць лічбы Даследчага цэнтра «ІПМ», дзель высокатэхналагічнага прадукту ў беларускім экспарце складае мізэрныя 3%, дзель жа сярэднетэхналагічных скарачаецца з кожным годам. У мінулым годзе гэта была толькі траціна ад экспарту тавараў прамысловасці.

"З ЕЗ цяпер трэба не аб гандлі думаць, а аб выхадзе на новы тэхналагічны ўзровень. Пра такія рэчы як IT, 3D друк, электратранспарт, робаты. Займіцеся лепш тэхнічным станам нашых прадпрыемстваў, калі будзе моцная тэхніка, у нас яе будуць купляць. Не трэба планаў нарошчвання экспарту, не трэба ніякіх планаў», - упэўнены Леанід Заіка.

У саўміна іншыя планы

Найбліжэйшым часам урад вызначыць чыноўнікаў адказных за выкананне планавых паказчыкаў. Варта будзе запомніць іх імёны, а праз некалькі гадоў праверыць, наколькі гэтыя «аптымістычныя планы» спраўдзіліся.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках