29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскага бацюшку-сутэнёра будуць судзіць у Беларусі

Расейскага бацюшку-сутэнёра будуць судзіць у Беларусі
МІКАЛАЙ КІРЭЕЎ (У ЦЭНТРЫ)
ФОТА: ВКОНТАКТЕ

Справа ў дачыненні да затрыманага ў Віцебску святара паступіла ў суд.

Крымінальная справа ў дачыненні да 39-гадовага святара з Расеі, які спрабаваў вывезці дзвюх беларусак у Пецярбург у якасці "жывога тавару", паступіла ў беларускі суд.

"У суд Чыгуначнага раёна Віцебска паступіла крымінальная справа ў дачыненні да 39-гадовага грамадзяніна, раней не асуджанага, паводле ч 1 арт 14, ч 2 арт 171 КК Рэспублікі Беларусь (замах на арганізацыю і выкарыстанне заняткаў прастытуцыяй іншымі асобамі, спалучаныя з вывазам за межы дзяржавы асоб для прастытуцыі)", - паведамілі interfax.ru ў чацвер у Віцебскім абласным судзе.

Згодна з заканадаўствам, максімальнае пакаранне паводле гэтага абвінавачвання - дзесяць гадоў пазбаўлення волі. Там адзначылі, што аб даце пачатку судовых слуханняў будзе паведамлена дадаткова.

Нагадаем, следчы камітэт Беларусі ў пачатку жніўня паведаміў пра затрыманне ў Віцебску святара з Расеі, якога падазравалі ў спробе вывезці дзвюх беларусак у Пецярбург у якасці "жывога тавару" для занятку прастытуцыяй. Давесці свой намер да канца ён не змог, бо быў затрыманы на аўтавакзале ў Віцебску ў момант пасадкі ў аўтобус, які накіроўваўся ў Пецярбург.

Падчас расследавання крымінальнай справы СК выявіў, што расеец быў уцягнуты ў вярбоўку "жывога тавару" і ў Гомелі. Так, у пачатку гэтага года ён вёў інтэрнэт-перапіску з дзяўчатамі з Беларусі. Атрымаўшы згоду на занятак прастытуцыяй 25-гадовай і 29-гадовай жанчын, расеец адправіў у Гомель сваю хаўрусніца - 19-гадовую грамадзянку Таджыкістана, якая павінна была адправіць беларусак на "месца заробку" ў Расею.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках