16 красавiка 2024, aўторак, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Луч» выпусціў лімітаваную калекцыю «разумных гадзіннікаў»

27
«Луч» выпусціў лімітаваную калекцыю «разумных гадзіннікаў»

Гадзіннікі выкананы ў трох каляровых варыянтах.

Кампанія hoster.by разам з заводам «Луч» выпусцілі лімітаваную IT-серыю гадзіннікаў, прымеркаваную да Менскага тыдню інтэрнэту, піша агенцтва «БелТА».

У лінейцы з тэкстыльнымі папружкамі тры каляровыя варыянты: ярка-блакітны, чорны графіт і шэры. Над дызайнам працавала кампанія hoster.by, якая адлюстроўвае бачанне часу праграмістамі.

Механізм гадзінні выкананы на 15 рубінавых камянях з супрацьударнай прыладай восі балансу, а дэталі зроблены з высакаякаснай сталі і латуні. Звонку – дыяментападобнае вугляроднае пакрыццё, якое выкарыстоўваецца ў авіяцыі і ў гадзіннікавай вытворчасці сустракаецца толькі ў прэміум-сэгменце.

Завод «Луч» выпусціў 150 адзінак IT-гадзіннікаў. Іх можна набыць у фірмовых крамах, а каштуюць яны 170 рублёў (праўда, гэта кошт без уліку гандлёвых надбавак).

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках