25 красавiка 2024, Чацвер, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гонар Барыса Нямцова ў Кіеве назавуць сквер

4
У гонар Барыса Нямцова ў Кіеве назавуць сквер
БАРЫС НЯМЦОЎ

Найбліжэйшым часам пытанне перайменавання аднаго са сквераў у сталіцы Украіны будзе вынесенае на галасаванне.

Улады Кіева ўжо падабралі сквер, які будзе названы імем застрэленага ў Маскве лідара расейскай апазіцыі Барыса Нямцова. Як паведамляе gordonua.com, пра гэта заявіў мэр сталіцы Украіны Віталь Клічко.

Найбліжэйшым часам пытанне перайменавання будзе вынесенае на разгляд Кіеўскай гарадской рады.

"Гэтае пытанне, упэўнены, будзе падтрыманае. Мы ўжо падабралі сквер. І пытанне помніка, і сквера, і вуліцы цяпер з'яўляецца актуальным. І найбліжэйшым часам мы зможам даць ужо выразны адказ на гэтае пытанне", - падкрэсліў Клічко.

Ён дадаў, што абмяркоўваў магчымасць перайменавання сквера ў гонар Нямцова з дачкой палітыка Жаннай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках