25 красавiка 2024, Чацвер, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістка РЭП з Бабруйска: Буду выходзіць на ўсе акцыі

Актывістка РЭП з Бабруйска: Буду выходзіць на ўсе акцыі

Да незалежнага прафзвязу РЭП падчас вясновых пратэстаў далучылася шмат людзей.

7 кастрычніка, у Сусветны дзень барацьбы за годную працу, актывісты бабруйскага прафзвязу РЭП раздавалі мінакам газету «Працоўная салідарнасць», збіралі подпісы за змяненне месца правядзення мітынгаў у Бабруйску і нядоўга - хвілін 15 - трымалі разгорнутымі плакаты з сацыяльна-эканамічнымі лозунгамі, піша praca-by.info.

Праз тры дні пасля пікету адной з актывістак, Галіне Лазаравай, патэлефанаваў начальнік аддзела аховы правапарадку падпалкоўнік Сяргей Рудзько і запатрабаваў ад той прыйсці ў аддзяленне. Галіна Лазарава патлумачыла, што ляжыць у інфекцыйнай лякарні з маленькім дзіцем, на што Рудзько паабяцаў прыйсці ў шпіталь, і 11 кастрычніка пад 8 гадзін вечара выканаў абяцанне.

Журналісты запыталіся ў кіраўніка бабруйскай прафгрупы Галіны Смірновай пра прычыны пераследу Галіны Лазаравай і пра тое, як даўно яна далучылася да РЭПу:

- Яна прыйшла падчас маршаў «дармаедаў», у пачатку года. Да нас у РЭП многія проста прыходзяць, але далёка не кожны далучаецца да дзейнасці і становіцца актывістам. Чаму яна прыйшла? - таму што апынулася ў безвыходным становішчы. Такое можа здарыцца з кожным, ніхто не можа гарантаваць, што ў нас усё заўсёды будзе добра. Вось і атрымалася так, што яна засталася адна з чатырма дзецьмі, без чыёйсьці дапамогі. Колькі трэба аддаць за кватэру - а жыць наогул няма за што. Старэйшай дачцэ сямнаццаць гадоў, і яна ўжо працуе. Дарэчы, ейная старэйшая дачка таксама ўступіла ў прафзвяз РЭП. Галіна Лазарава сказала: «Мне ўжо ўсё адно; я буду выходзіць на ўсе акцыі; няма чаго баяцца, бо калі будзем баяцца - то што застаецца рабіць далей?» На дапамогу дзяржавы не даводзіцца разлічваць.

Нагадаем, 21 кастрычніка а 14:00 на сталічнай Кастрычніцкай плошчы пачнецца Марш абураных беларусаў 2.0 Галоўныя патрабаванні акцыі - скасаванне дэкрэта №3 і іншых незаконных пабораў, уведзеных уладамі, а таксама падвышэнне пенсій і заробкаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках