20 красавiка 2024, Субота, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўразвязе дадзенае «зялёнае святло» Еўрапейскай пракуратуры

У Еўразвязе дадзенае «зялёнае святло» Еўрапейскай пракуратуры

У ЕЗ прынятая пастанова аб стварэнні ўстановы, якая будзе займацца расследаваннем неправамернага выкарыстання бюджэтных сродкаў.

У ЕЗ прынятая канчатковае пастанова аб стварэнні Еўрапейскай пракуратуры, дыскусіі пра якую ішлі цягам апошніх гадоў. У чацвер, 12 кастрычніка, міністры юстыцыі 20 з 28 краін ЕЗ прагаласавалі за заснаванне новай установы, якая пачне працу з 2020 года ў Люксембургу, паведамляе «Нямецкая хваля».

Са слоў нямецкага міністра Хайка Маса (Heiko Maaß), пастанова з'яўляецца "вялікім крокам для ўмацавання Еўрапейскага Звязу", што сведчыць аб тым, што "Еўропа дзейнічае". Камісарка ЕЗ у юстыцыі Вера Юрава ў сваю чаргу заявіла аб "гістарычным дні для Еўрапейскага Звязу і яго падаткаплатнікаў". З разлікаў ейнай установы, дзейнасць Еўрапейскай пракуратуры будзе прыносіць сотні мільёнаў еўраў на год, а на яе ўтрыманне плануецца выдаткоўваць штогод блізу 21 мільёна еўраў.

20 краін з перспектывай пашырэння

У стварэнні ўстановы ўдзельнічаюць Нямеччына і 19 іншых краін. Кожная з іх дасць установе аднаго або некалькі пракурораў, якія будуць працаваць на месцах. Пазней да працы пракуратуры могуць далучыцца іншыя дзяржавы Еўразвязу.

Тыднем раней дэпутаты Еўрапейскага парламента прагаласавалі за ўстанову, якая будзе займацца неправамерным выкарыстаннем бюджэтных сродкаў Еўразвязу (ад 10 тысяч еўраў) і транспамежнымі махінацыямі з ПДВ у вялікіх маштабах (ад дзесяці мільёнаў еўраў). Цяпер крымінальны пераслед гэтых правапарушэнняў вядзецца на нацыянальным узроўні.

Паводле звестак Еўракамісіі, толькі ў сувязі з транспамежнымі махінацыямі з ПДВ краіны Еўразвязу страчваюць не менш за 50 мільярдаў еўраў на год. Сума "няправільна выдаткаваных" еўрапейскіх субсідый, са звестак Еўрапейскай падліковай палаты, у 2016 годзе склала 4,2 мільярда еўраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках