25 красавiка 2024, Чацвер, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Папкова: Маё месца зоймуць тысячы іншых жанчын

4
Наталля Папкова: Маё месца зоймуць тысячы іншых жанчын
НАТАЛЛЯ ПАПКОВА
ФОТА: REALBREST

Кожны беларус, якому важная будучыня сваёй краіны, мае быць 21 кастрычніка а 14-00 на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісала актывістка Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Наталля Папкова:

- Краіну, у якой ідуць арышты актывістаў і палітыкаў, што выступаюць за дэмакратычныя вартасці, якімі жыве ўся еўрапейская сям'я, нельга назваць дэмакратычнай. У вольных краінах людзі маюць права голасу, і меркаванне грамадскасці паважаецца. Нашай краінай далей кіруе крывадушная дыктатура, якая абакрала свой народ, запалохваннем спрабуе выдаліць актывістаў і тых, хто гатовы змагацца і бараніць свабоду для нашай краіны. Але мы не баімся, мы гатовыя на ўсё ахвяры дзеля пабудовы воьнай дэмакратычнай дзяржавы.

Беларусы - годны і працавіты народ, і мы гэта давядзем на плошчы 21 кастрычніка а 14-00. Калі я ў гэты час буду пад арыштам, маё месца там зоймуць тысячы іншых жанчын, якія хочуць будучыні для сваіх дзяцей, годных заробкаў, годных пенсій. Беларусы, прачынайцеся і ня бойцеся. У адзінстве мы непераможныя. Мы працавіты народ і запатрабуем да сябе павагі, поўнага скасавання дэкрэту №3, які з'яўляецца здзекам з людзей і смяхоццем для ўсяго свету.

Кожны грамадзянін Беларусі, якому не напляваць на лёс сваёй краіны, на лёс сваіх дзяцей, мае выйсці 21 кастрычніка а 14:00 на Кастрычніцкую плошчу Менску і сказаць «Не!» дэкрэту аб «дармаедстве», а таксама беззаконню і беспакаранасці кіроўнай «эліты» і нелегітымнаму прэзідэнту. Жыве Беларусь! Баста!

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках