19 красавiка 2024, Пятніца, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар Scooter вылецеў з журы тэлешоў праз выправу ў Крым

3
Лідар Scooter вылецеў з журы тэлешоў праз выправу ў Крым
Эйч Пі Бакстэр
ФОТА: RTL/STEFAN GREGOROWIUS

Пратэст выказала ўкраінскае пасольства ў Нямеччыне, бо музыка незаконна наведваў акупаваную паўвыспу.

Вакаліста нямецкага гурта Scooter ХР Бакстэра пазбавілі месцы ў журы нямецкага тэлешоў DSDS (Нямеччына шукае супэр-зорку) пасля пратэсту пасла Украіны ў Нямеччыне Андрэя Мельніка, піша liga.net.

Музыка наведваў акупаваны Расеяй Крым, парушыўшы закон Украіны.

«Святкуем эстрадна-дыпламатычную перамогу ў Нямеччыне! Пасля нашага пратэсту крымскі ваяжор H.P.Baxxter з «Скутэра» вылецеў з журы DSDS!»- напісаў у сацыяльных сетках Мельнік.

Нагадаем, 4 жнiўня 2017 года ўдзельнікі нямецкага гурту Scooter прыляцелі ў анэксаваны Крым, тым самым парушыўшы закон Украіны. У пракуратуры Аўтаномнай Рэспублікі Крым паведамілі, што музыкам за гэта пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі, а амбасадар Украіны ў Нямеччыне Андрэй Мельнік заклікаў арганізатараў нямецкага шоў DSDS выключыць са складу журы саліста гурту ХР Бакстэра.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках