19 красавiка 2024, Пятніца, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будаўніцтва БелАЭС абыдзецца ў $11 мільярдаў

18
Будаўніцтва БелАЭС абыдзецца ў $11 мільярдаў
ФОТА: GLOBAL LOOK PRESS

На сённяшні дзень асвоена ўжо блізу 30% ад сумы крэдыту.

Будаўніцтва Беларускай АЭС будзе каштаваць да $11 млрд. Пра гэта паведаміў сёння генеральны дырэктар РУП «Беларуская АЭС» Міхаіл Філімонаў, піша БелТА. Ён нагадаў, што Беларусь і Расея заключылі міжурадавае пагадненне, згодна з якім на будаўніцтва АЭС будзе выдзелена да $10 млрд, яшчэ 10% уласныя сродкі Беларусі. Паводле слоў гендырэктара станцыі, ужо асвоена блізу 30% ад сумы крэдыту.

Цяпер поўнамаштабна разгорнутыя работы на 123 з 130 аб'ектаў і збудаванняў АЭС. Колькасць будаўнічага персаналу - блізу 5 тысяч чалавек, задзейнічана 40 субпадрадных арганізацый. З пачатку будаўніцтва выкладзена 70% агульнага аб'ёму бетону і змантавана 83% арматуры. Узвядзенне першага энергаблока ўжо завяршаецца, пачынаюцца мантажныя работы.

Беларуская АЭС павінна акупіцца за 15 гадоў, пасля запуску станцыі плануецца знізіць тарыфы на электраэнэргію на 15-20%. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара РУП «Беларуская АЭС» Яўген Чарвякоў.

Станцыя будуецца паводле тыпавога расейскага праекта АЭС-2006 новага пакалення «3+». Першы энэргаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю у 2019 годзе, другі - у 2020-м.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках