26 красавiка 2024, Пятніца, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 5 тысяч подпісаў сабралі за адстаўку міністра абароны Беларусі

54
Больш за 5 тысяч подпісаў сабралі за адстаўку міністра абароны Беларусі
АНДРЭЙ РАЎКОЎ

Беларусы актыўна дамагаюцца адстаўкі Раўкова.

Больш за пяць тысяч подпісаў сабралі за адстаўку міністра абароны Беларусі пасля гібелі жаўнера ў вайсковай часці пад Барысавам.

Ініцыятарамі збору подпісаў на анлайн-пляцоўцы Zvarot.by выступілі гомельскія праваабаронцы, якія запатрабавалі таксама ўважлівага расследавання распачатай крымінальнай справы паводле факта выяўлення павешаным у вучэбнай часці ў Печах шараговага жаўнера Аляксандра Коржыча.

«Гэты абуральны выпадак з'яўляецца чарговым пацвярджэннем той устоянай практыкі, калі нестатутныя стасункі ва ўзброеных сілах у належнай меры не спыняюцца службовымі асобамі вайсковых часцей», - гаворыцца ў заяве.

Як паведамлялася, 3 кастрычніка. Прызваны 18 траўня на службу жаўнер тэрміновай службы 21-гадовы пінчук Аляксандр Коржыч быў знойдзены павешаным у падвале вайсковай часці. Паводле інфармацыі ягоных блізкіх, хлопец быў знойдзены са звязанымі нагамі і майкай на галаве.

Паводле факта гібелі жаўнера Следчым камітэтам Беларусі распачатая крымінальная справа «паводле прыкмет складу злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.443 (парушэнне статутных правілаў узаемаадносін паміж асобамі, на якіх распаўсюджваецца статус вайскоўца, пры адсутнасці стасункаў падпарадкаванасці, якое пацягнула цяжкія наступствы) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь».

Сэрвіс Zvarot.by - гэта анлайн пляцоўка для звароту грамадзян у дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь і рэалізацыі грамадскіх кампаній праз механізм аб'яднання зацікаўленых грамадзян і арганізацый вакол існуючай праблемы.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках