28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ апусціцца ў табліцы чэмпіянату Беларусі на трэцяе месца

7
БАТЭ апусціцца ў табліцы чэмпіянату Беларусі на трэцяе месца

Барысаўчане будуць адставаць ад «Шахцёра» на пяць балаў.

У выніку ўваходжання ў дзеянне пастановы дысцыплінарнага камітэта БФФ прысудзіць БАТЭ тэхнічную паразу 0:3 у матчы са «Слуцкам» барысаўскі клуб апусціцца ў табліцы на трэцяе месца і прапусціць наперад менскае «Дынама».

Ад «Шахцёра», які лідзіруе, БАТЭ адстане на 5 балаў за 6 шэсць тураў да фінішу.

Адзначым, што афіцыйная пастанова будзе аформленая на працягу пяці дзён.

Становішча пасля 24-га тура чэмпіянату Беларусі з улікам знятых з БАТЭ трох балаў будзе выглядаць так:

Шахцёр - 56 балаў (24 гульні)

Дынама Менск - 52 (24)

БАТЭ - 51 (24)

Тарпеда-БелАЗ - 41 (24)

Кіраўнік ФК БАТЭ Анатоль Капскі ў каментары карэспандэнту pressball.by даў ацэнку гэтай справе.

- Па-першае, мы не ведаем, якая пастанова прынятая, бо не маем матывіровачнай часткі. Па-другое, усе дакументы, якія запатрабаваў дысцыплінарны камітэт, мы падалі. Але мне незразумела, чаму такая сур'ёзная справа, калі ўжо ў ёй вырашаецца лёс балаў у спрэчцы за прызавыя месцы, разглядалася без прысутнасці старшыні ДК Аўдзеева. Можа, тады трэба было правесці пасяджэнне раней ці пазней? І яшчэ адно пытанне: ці ёсць дакумент, дзе чорным па беламу быў напісаны лік, - і падпісаны гэты дакумент старшынём ДК. І лік гэты быў няправільным. Вось і ўсё, што хацеў сказаць.

- БАТЭ мае намер падаваць апеляцыю?

- Хай наважваюць спецыялісты клуба, якія атрымліваюць за гэта заробак. А я да сённяшняга пасяджэння ДК меў упэўненасць: мне паказвалі ўсе дакументы, якія былі запатрабаваныя - і потым пададзеныя ў федэрацыю. На мой погляд, іх было дастаткова.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках