29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль сабраўся выйсці са складу ЮНЕСКА разам з ЗША

6
Ізраіль сабраўся выйсці са складу ЮНЕСКА разам з ЗША
Беньямін Нетаньяху

Прэм'ер-міністр Ізраіля назваў ЮНЕСКА «тэатрам абсурду».

Прэм'ер-міністр Ізраіля Беньямін Нетаньяху загадаў МЗС падрыхтаваць выхад краіны з Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) разам з ЗША, паведамляе ТАСС.

«Нетаньяху аддаў указанне МЗС падрыхтаваць выхад з арганізацыі разам з ЗША», - гаворыцца ў распаўсюджанай заяве. У канцылярыі кіраўніка ўрада паказалі таксама, што Нетаньяху «вітае пастанову прэзідэнта [ЗША Дональда] Трампа выйсці са складу ЮНЕСКА». «Гэта адважнае і этычная пастанова, таму што ЮНЕСКА ператварылася ў тэатр абсурду, замест захавання гісторыі яна скажае яе», - сказаў прэм'ер.

Раней пра пастанову пакінуць склад ЮНЕСКА заявілі ў Дзярждэпартамэнце ЗША. Там адзначылі, што пастанова звязана з антыізраільскай, на думку Штатаў, палітыкай арганізацыі, а таксама адзначылі неабходнасць рэфармавання ЮНЕСКА.

Дакумент увойдзе ў дзеянне 31 снежня 2018 года. Пры гэтым ЗША разлічваюць застацца назіральнікам у арганізацыі.

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш ужо заявіў, што шкадуе аб выхадзе ЗША са складу ЮНЕСКА.

У 2011 годзе пасля залічэння ў шэрагі ЮНЕСКА Палестыны ЗША адмовіліся ад фінансавання арганізацыі. Гэтак жа зрабіў і Ізраіль.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках