25 красавiка 2024, Чацвер, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы вывелі формулу карыснай колькасці ўжывання вады

7
Навукоўцы вывелі формулу карыснай колькасці ўжывання вады

Дзякуючы гэтай формуле кожны чалавек зможа разлічыць сваю індывідуальную дзённую норму вадкасці.

Амерыканскія навукоўцы вывелі формулу, з дапамогай якой можна палічыць правільную колькасць ужывання вады. Дзякуючы ёй кожны чалавек зможа разлічыць сваю індывідуальную дзённую норму вадкасці, піша sundaynews.info.

Вядома, што для добрага здароўя і самаадчування неабходна выконваць правільны пітны рэжым. Аднак медыкі перасцерагаюць, што лішак вадкасці можа быць шкодны для арганізма не менш, чым яе недахоп. Таму так важна дакладна ведаць, колькі вады трэба выпіваць у дзень.

Для гэтага і была выведзена спецыяльная формула, якая ўлічвае вагу і ўзрост чалавека. Яна вельмі простая і скарыстацца ёю зможа кожны самастойна. Прычым, па ёй можна будзе разлічыць колькасць вады як у літрах, так і ў шклянках.

Каб пацвердзіць вынікі даследавання, праводзіцца эксперымент з добраахвотнікамі. Стан здароўя ўдзельнікаў штодня фіксуецца, вывучаюцца любыя яго адхіленні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках