20 красавiка 2024, Субота, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камітэт салдацкіх маці атрымлівае 200-300 трывожных лістоў у год

10
Камітэт салдацкіх маці атрымлівае 200-300 трывожных лістоў у год

Беларускае войска мае патрэбу ў рэфармаванні.

Беларуская грамадская арганізацыя салдацкіх маці за год атрымлівае 200-300 трывожных лістоў ад салдат, якія праходзяць тэрміновую службу і іх бацькоў, паведамляе euroradio.by.

«Калі камітэт толькі пачынаў працаваць на пачатку 90-х, то да нас прыходзіла блізу тысячы зваротаў, і ўсё з просьбай дапамогі, - кажа кіраўніца гэтай арганізацыі Галіна Чыгрынава. - Цяпер у нас 200-300 лістоў у год. Часам - больш, а часам і менш. І характар гэтых зваротаў змяніўся, у параўнанні з тымі гадамі. Але яны ўсё роўна ідуць, і мы рэагуем на ўсё. Без увагі не застаецца ніводны ліст, ці вусны зварот да нас, будзьце ў гэтым упэўненыя».

Грамадская арганізацыя перадае ўсе скаргі вайскоўцаў непасрэдна ў Міністэрства абароны і адсочвае, каб праблемныя пытанні былі развязаныя. Галіна Чыгрынава дадае, што за гэты год камітэт ужо дапамог больш чым 20 вайскоўцам. Некаторых з іх перавялі ў іншыя часці, некаторых наогул камісавалі, бо ўзялі на службу з праблемамі здароўя.

Тым часам Міністэрства абароны апублікавала статыстыку «паводле фактаў парушэння статутных правілаў узаемаадносін паміж вайскоўцамі, у тым ліку тых, якія не былі спалучаныя з гвалтам». Як высветлілася, у 2014 годзе было распачата 13 крымінальных спраў, у 2015 годзе - 27, у 2016 - 17, а за 9 месяцаў 2017 года -13 крымінальных спраў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках