23 красавiка 2024, aўторак, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы збіраюць грошы на помнік Тадэвушу Касцюшку

6
Беларусы збіраюць грошы на помнік Тадэвушу Касцюшку
Тадэвуш Касцюшка

Ініцыятарам праекта выступіў журналіст і грамадскі дзеяч Глеб Лабадзенка.

На сайце talaka.org абвешчаны збор грошай на помнік Тадэвушу Касцюшку ў Беларусі. Ініцыятарам праекта выступіў журналіст і грамадскі дзеяч Глеб Лабадзенка.

«Калі Касцюшка - выбітны сын Беларусі, то дзе гэта бачна? Дзе хоць адзін помнік выдатнаму сыну? Сапраўды, ёсць толькі бюст Касцюшкі на тэрыторыі амерыканскай амбасады ў Менску і бюст у вёсцы Малыя Сяхновічы, дзе была сядзіба Касцюшкі.

Не трэба шукаць вінаватых. Трэба браць і рабіць. І цяпер ёсць абсалютна рэальная магчымасць паказаць у першую чаргу самім сабе, што мы нацыя, якая шануе сваіх герояў. У Мерачоўшчыне (Берасцейская вобласць), дзе нарадзіўся Касцюшка, дзейнічае яго музей. Кіраўніцтва музея з вялікім энтузіязмам успрыняло ідэю паставіць побач помнік нашаму слаўнаму земляку. Арганізацыйныя пытанні яны бяруць на сябе», - напісаў Лабадзенка ў сацыяльных сетках.

На помнік плануецца сабраць 11 тысяч рублёў. На 19:30 12 кастрычніка сабрана 675 рублёў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках